25 красавiка 2024, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская Youtube-зорка стала фіналісткай музычнага шоў

1
Беларуская Youtube-зорка стала фіналісткай музычнага шоў

Лера Яскевіч уразіла суддзяў сваёй ігрой на гітары.

19-гадовая гітарыстка Лера Яскевіч выйшла ў фінал музычнага youtube-праекта «Смялей». Да верасня яна будзе займацца пад кіраўніцтвам спевака Uzari і змагацца за перамогу ў конкурсе, распавялі ў Альфа-Банку БДГ.

Лера Яскевіч уразіла суддзяў сваёй ігрой на гітары. Спявак Uzari абраў яе сярод усіх удзельнікаў і падахвоціўся давесці да фіналу. Лера вядомая тым, што натхнёна выконвае кавер-версіі песень на расейскай і ангельскай мовах. Яе youtube-канал налічвае звыш 400 тысяч падпісчыкаў, а знятыя ролікі сабралі агулам блізу 40 млн. праглядаў.

У фінал таксама выйшла 26-гадовая мянчанка Яна Венгейчык, якая будзе займацца з Ганнай Шаркуновай. Прайшла адбор і 24-гадовая Маргарыта Бабіцкая з Фаніпаля, якой падахвоціўся дапамагчы Герман Цітоў. Разам з Лерсй Яскевіч яны ўвойдуць у эстрадны лагер музычнага праекта.

Супрацьстаяць ім будуць маладыя таленты, выбраныя прадстаўнікамі youtube-супольнасці. Так, у фінал прайшоў 21-гадовы Аляксандр Раманенка з Ваўкавыска, якому будзе дапамагаць спявачка Зена. Блогер Homie будзе працаваць з 19-гадовай мянчанкай Алісай Вапнярскай, а рэпер Пэйнэр дапаможа прабіцца на музычны алімп 30-гадоваму Максіму Аліцкаму з Наваполацка.

Музычным майстрам трэба будзе напісаць фіналістам песню, прыдумаць вобраз, запісаць трэк і ўплываць на галасы. Пры гэтым кожны лагер можа працаваць супольна, падказваць і выклікаць іншы бок на бітвы. На лёс фіналістаў могуць уплываць толькі гледачы з дапамогай галасоў і каментароў на канале INSYNC.TV.

У адборы ўдзельнічалі сотні таленавітых беларусаў. Больш за ўсё заявак паступіла з Менска - 71%. На другім месцы - Берасцейская вобласць з 10%, а трэцяе падзялілі Гомельскі і Гарадзенскі рэгіёны (ад кожнага - па 6% удзельнікаў). На Віцебскую вобласць прыпала 5% заявак, а на Магілёўскую - 2%.

Пераможца конкурсу атрымае ад Альфа-Банка магчымасць зняць уласны кліп, ратацыю песні на радыё і $2 тысячы ў эквіваленце. Суперфінал музычнага шоў адбудзецца ў пачатку верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках