29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць гадоў таму над Беларуссю скінулі «плюшавы дэсант»

6
Шэсць гадоў таму над Беларуссю скінулі «плюшавы дэсант»

Яркая і смелая акцыя швэдаў скаланула свет.

Шэсць гадоў таму, 4 лiпеня 2012 года, швэдскія пілоты скінулі над тэрыторыяй Беларусі блізу тысячы плюшавых мядзведзікаў з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова.

Рызыкуючы жыццём, супрацоўнікі швэдскага рэкламнага агенцтва Studio Total Томас Мазэцці, Пэр Кромвэл і Ханна Фрэй здзейснілі палёт у апошнюю дыктатуру Еўропы, каб падтрымаць незалежных журналістаў, што тут пераследуюццца.

ТОМАС МАЗЭЦЦІ І ХАННА ФРЭЙ

Бясстрашнасць швэдаў ўзрушыла свет. У кожны момант іх маленькі лёгкаматорны самалёт мог быць збіты. На шчасце, палёт прайшоў удала. Адчайныя смельчакі скінулі над Менскам і Івянцом сотні плюшавых мядзведзікаў з цыдулкамі «У падтрымку свабоды слова ў Беларусі».

Смелая і яркая акцыя паказала не толькі брак сістэмы СПА краіны, але і тое, як беларускія ўлады рэагуюць на непажаданую ім інфармацыю.

КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу паводле факту незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніны. Спачатку затрымалі Антона Сурапіна, на той момант 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі, які першым выклаў на сваім сайце фатаграфіі цацак. Пазней стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго чалавека - рыэлтара Сяргея Башарымава, у якога швэды планавалі здымаць жыллё. Антон Сурапін правёў у следчым ізалятары КДБ 35 дзён.

Ужо ў ліпені 2012 года Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандзіра ВПС і войскамі СПА Зміцера Пахмелкіна, шэрагу кіраўнікоў сілавых структур былі абвешчаныя вымовы.

У жніўні 2012 года з Менску таксама выгналі швэдскага амбасадара.

Пазней стала вядома, што Гарадзенскі міжгарнізонны вайсковы суд прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму памежніка ў званні прапаршчыка, які не паведаміў пра парушэнне дзяржмяжы швэдскім самалётам. Ён быў прызнаны вінаватым паводле ч.2 арт.453 (Парушэнне правілаў нясення памежнай службы) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Швэдскія пілоты сталі лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі «Хартыі'97» у галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках