27 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія аўтамабілі для бізнэсу купляюць у Еўропе

Якія аўтамабілі для бізнэсу купляюць у Еўропе

Свае пазіцыі на рынку ўмацавалі чатыры аўтаканцэрны.

Ford, Renault, VW, і PSA ўмацоўваюць свае пазіцыі на рынку лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў (LCV) у Еўропе. У 2017 годзе ў гэтым сегменце ў лідарах Ford, піша autonews.ua.

Хтосьці можа сказаць, што LCV - гэта не вельмі вялікі і не вельмі прыбытковы сегмент. Аднак, гэта не так. У лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў рэнтабельнасць дасягае 10%, ці нават больш, што супастаўна з паказчыкамі поўнапамерных пазадарожнікаў. Выдаткі на іх распрацоўку і вытворчасць даволі невялікія.

Да сегменту LCV належаць мікрааўтобусы умяшчальнасцю да 17 пасажыраў, малатанажныя фургоны і грузавікі транспартнай катэгорыі N1, і нават пікапы.

З 2016 года Ford, PSA Group і альянс Renault Nissan Mitsubishi актыўна распрацоўваюць аўтамабілі LCV. У 2017 годзе ў Еўропе лідарам гэтага сегмента аўтамабільнага рынку стаў Ford, бэстсэлерам якога з'яўляецца Transit Custom. Усяго ў мінулым годзе Ford прадаў на Старым кантыненце 317 387 лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў. Прычым 111 130 з іх - гэта Transit Custom.

Renault прадаў 294 196 аўтамабіляў LCV, Volkswagen - 246 414 асобнікаў, Peugeot - 219 788 асобнікаў. У сваю чаргу Citroen, Mercedes-Benz і Fiat кожны ў мінулым годзе на еўрапейскім рынку прадаў больш за 150 тысяч лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў.

Аналітыкі IHS Markit мяркуюць, што найбліжэйшыя гады лідары сегмента LCV на Старым кантыненце застануцца ранейшымі. Нічога істотна не зменіцца, бо для гэтага няма ніякіх перадумоў. Гэта значыць, што ў гэтым сегменце аўтамабільнага еўрапейскага рынку працягнуць дамінаваць Ford, Renault, VW, і PSA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках