18 красавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя драбніцы дзявятага эпізоду «Зорных войнаў»

3
Сталі вядомыя драбніцы дзявятага эпізоду «Зорных войнаў»

У працягу кінаэпапеі з'явяцца Люк Скайуокер, Лэнда Калрысіян і прынцэса Лея.

Кампанія Disney абвясціла, што ў дзявятым эпізодзе «Зорных войнаў» Марк Хэміл і Білі Дзі Уільямс зноў сыграюць Люка Скайуокера і Лэнда Калрысіяна. Таксама ў фільме з'явіцца прынцэса Лея, чыю ролю выконвала памерлая ў 2016 годзе актрыса Кэры Фішэр, піша «Медуза».

Рэжысёр і прадусар дзявятага эпізоду Джэй Джэй Абрамс падкрэсліў, што не мерыцца шукаць замену або звяртацца да спецэфектаў, каб вярнуць персанажа на экран без удзелу памерлай актрысы. З дазволу дачкі Кэры Фішэр Disney выкарыстоўвае неапублікаваныя сцэны з яе ўдзелам, знятыя для сёмага эпізоду «Зорных войнаў». Са слоў Абрамса, без Леі «годна завяршыць сагу аб Скайуокеру» немагчыма.

У акцёрскі склад дзявятага эпізоду ўвайшлі паказаныя ў мінулых фільмах Дэйзі Рыдлі (Рэй), Адам Драйвер (Кайлі Рэн), Джон Баега (Фін), Оскар Айзэк (Па Дэмэрон), Лупіта Ніёнга (Маз Каната), Донал Глісан (генерал Хакс), Кэлі Мары Трэн (Роўз Ціка), Ёнас Суатама (Чубака) і Энтані Дэніелс (C-3PO).

Да іх далучыліся Наомі Акі («Лэдзі Макбет») і Рычард Э.Грант («Логан»). Іхнія ролі пакуль не выдаюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках