20 красавiка 2024, Субота, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы вызначылі дакладную адлегласць да Палярнай зоркі

9
Астраномы вызначылі дакладную адлегласць да Палярнай зоркі

Дагэтуль вызначыць дакладную адлегласць не выпадала.

Дакладная адлегласць да Палярнай зоркі ад Зямлі складае 447+/-1,6 светлавых гадоў. Гэта змаглі высветліць навукоўцы пасля таго, як атрымалі звесткі ад тэлескопа Gaia. Дзякуючы новай інфармацыі астраномы перагледзелі радыюс, узрост і масу зоркі, піша партал N+1 са спасылкай на матэрыялы даследавання, піша часопіс «Дылетант».

Дагэтуль вызначыць дакладную адлегласць да, мабыць, адной з самых вядомых зорак на небе не выпадала. Роскід у значэннях складаў ад 322 да 520 светлавых гадоў. Вывучэннем гэтай зоркі астраномы займаліся вельмі даўно, Палярная зорка згадваецца яшчэ ў каталогу зорак «Альмагест», складзеным Пталемэем амаль дзве тысячы гадоў таму. Дакладныя звесткі аб адлегласці дазволяць навукоўцам вывучыць структуру і эвалюцыю Палярнай зоркі, а таксама іншых цэфэід - менавіта да гэтага класу належыць зорка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках