16 красавiка 2024, aўторак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Шклянка вады ў спякоту зробіць чалавека больш разумным і моцным

4
Навукоўцы: Шклянка вады ў спякоту зробіць чалавека больш разумным і моцным

Эксперты правялі 33 эксперыменты.

Абязводжванне арганізма нават на 2% робіць чалавека млявым і замаруджаным у думках, піша orthodox.od.ua.

У гарачае надвор'е дастаткова шпацыру ў хуткім тэмпе або 30-хвіліннай прабежкі, каб арганізм чалавека стаў злёгку абязводжаным. Першымі прыкметамі таго, што трэба выпіць шклянку вады, можа быць млявасць, стомленасць, немагчымасць сканцэнтравацца. Шэраг даследаванняў паказаў, што ад воднага балансу ў арганізме чалавека залежыць шмат чаго – ад настрою да зблытаных думак.

Навукоўцы раяць піць больш вады ў спякоту, бо гэтая звычка можа зрабіць разумнейшым і мацнейшым. Паводле вынікаў 33 эксперыментаў, эксперты робяць выснову, што пры павышэнні тэмпературы паветра навакольнага асяроддзя чалавек пачынае цяжэй спраўляцца са складанымі задачамі, якія патрабуюць павышанай увагі.

У ходзе аднаго з эксперыментаў, група жанчынаў, кожная з якіх была абязводжаная на 1%, павінна была гуляць у картачную гульню. Гульня патрабавала ад удзельніцаў вялікай кагнітыўнай гнуткасці, бо правілы ў ёй увесь час мяняліся. Пасля сеансу гульні жанчыны змаглі здаволіць смагу неабходнай ім колькасцю вады, а пасля гэтага зноў згулялі ў тую самую картачную гульню. У выніку другі раз яны зрабілі на 12% менш памылак, чым калі хацелі піць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках