23 красавiка 2024, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Пентагона распрацуюць штучны інтэлект за $ 885 мільёнаў

9
Для Пентагона распрацуюць штучны інтэлект за $ 885 мільёнаў

Тэхналогія дазволіць абароннай установе ЗША лепш канкураваць з Расеяй і Кітаем.

Міністэрства абароны ЗША вылучыць $885 млн на распрацоўку і развіццё штучнага інтэлекту (ШІ) для вайсковых мэтаў, паведамляе The Wall Street Journal (пераклад – liga.net) са спасылкай на прадстаўніка амерыканскай кансалтынгавай фірмы Booz Allen Hamilton Джоша Салівана.

Выданне адзначае, што тэхналогія дазволіць Пентагону лепш канкураваць з Расеяй і Кітаем.

Паводле словаў Салівана пяцігадовы кантракт усё яшчэ знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Ён удакладніў, што ШІ будуць выкарыстоўваць для працы з вялікімі аб'ёмамі звестак, звязаных з пытаннямі бяспекі аховы здароўя.

Пры гэтым у кампаніі падкрэсліваюць, што асноўная мэта стварэння ШІ заключаецца не ў тым, каб замяніць ім вайскоўцаў, а каб спрасціць ім працу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках