15 траўня 2024, Серада, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лента.ру»: Менск пракаментаваў паведамленні пра інсульт у Лукашэнкі

66
«Лента.ру»: Менск пракаментаваў паведамленні пра інсульт у Лукашэнкі
НАТАЛЛЯ ЭЙСМАНТ
ФОТА: CTV.BY

Апошнім часам дыктатар шмат спіць, бязмерна есць і працуе 4-5 гадзінаў за дзень.

Інфармацыя пра інсульт у Лукашэнкі з'яўляецца трызненнем, заявіла ТАСС прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, піша lenta.ru.

Адпаведную навіну апублікаваў украінскі партал «Дзелавая сталіца», спаслаўшыся на крыніцы ў беларускіх журналісцкіх колах. Паводле інфармацыі выдання, менавіта праз інсульт і шпіталізацыю Лукашэнка не з'яўляўся на публіцы з 28 ліпеня і не паехаў у Гомель. Нататка на гэтым сайце з'явілася ўдзень 30 ліпеня, але яшчэ да публікацыі «Дзелавой сталіцы» пра інсульт у кіраўніка Беларусі паведамляў папулярны палітычны Telegram-канал «Незыгарь».

Да гэтага канал таксама паведамляў пра тое, што Лукашэнка пакутуе ад цукровага дыябету і ў цэлым адчувае вялікія праблемы са здароўем, сярод іншага з ціскам і нагамі. Апошнім часам беларускі кіраўнік, як паведамлялі аўтары «Незыгаря», «шмат спіць, бязмерна есць і працуе 4-5 гадзінаў за дзень».

Паводле сайта кіраўніка Беларусі, 28 ліпеня Лукашэнка сустрэўся са старшынёй управы кітайскай карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмінам і ў той самы дзень пагутарыў праз тэлефон з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. 29 ліпеня паведамленняў пра дзейнасць кіраўніка дзяржавы на партале не было, а 30-га было апублікаванае віншаванне каралю Марока.

23 ліпеня Лукашэнка пагутарыў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, які запрасіў яго ў найбліжэйшы час наведаць РФ. Сустрэча можа адбыцца ў Сочы.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках