18 красавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі высмеялі Facebook за блакаванне карцін Рубэнса

2
У Бельгіі высмеялі Facebook за блакаванне карцін Рубэнса

Актывісты з турыстычнага аддзела правялі жартаўлівую акцыю пратэсту.

Новы скандал выбухнуў вакол адміністрацыі Facebook, якая заблакавала выявы з аголенай натурай. На гэты раз былі выдаленыя допісы, якія размясціла Турыстычнае бюро Фламандскага рэгіёна Бэльгіі - яго супрацоўнікі выклалі фатаграфіі некалькіх карцін Пітэра Паўля Рубэнса.

Як піша TJ, у адказ актывісты з турыстычнага аддзела правялі жартаўлівую акцыю пратэсту, яны прыкінуліся «інспектарамі Facebook» і прыйшлі ў дом-музей Рубэнса ў Антвэрпэне. Там яны пачалі пытацца ў наведвальнікаў, ці ёсць у іх старонка ў сацыяльнай сетцы. Калі актывісты атрымлівалі станоўчы адказ, то забаранялі наведвальнікам глядзець на аголеныя партрэты і адводзілі да «бяспечных» палотнаў.

«Мастацкая цэнзура працягвае пераследваць Пітэра Паўля Рубэнса. У 17 стагоддзі царква прасіла хаваць аголеныя часткі цела ў карцінах фламандскага мастака сцегнавымі павязкамі. Сёння сацыяльныя медыя, у тым ліку Facebook, зрабілі крок наперад. Яны ўжываюць тэхналогію штучнага інтэлекту, якая не робіць ніякіх адрозненняў паміж парнаграфіяй і галізной у мастацтве»- такую заяву выпусціла Турыстычнае бюро Фламандскага рэгіёна Бэльгіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках