26 красавiка 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хор вызначыўся на аўтарытэтным конкурсе ў Гішпаніі

1
Беларускі хор вызначыўся на аўтарытэтным конкурсе ў Гішпаніі
ВІКТАР МАСЛЕНІКАЎ (КРАЙНІ СПРАВА) НА ЦЫРЫМОНІІ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ
ФОТА: INFORMACIÓN

Ён узяў тры ўзнагароды на адным з найстарэйшых і аўтарытэтных конкурсаў харавога спеву.

Беларуская дзявочая харавая капэла «Ранiца» ўзяла тры ўзнагароды на 64-м міжнародным конкурсе хабанераў і поліфаніі ў гішпанскім горадзе Торэв’еха.

Пра гэта паведамляе газета Información (пераклад – belmir.by).

У цяперашніх спаборніцтвах удзельнічалі 12 хароў з 11 краінаў – Гішпаніі, Украіны, Кітая, Сербіі, Румыніі, Беларусі, Мексікі, Калумбіі, Інданезіі, Македоніі і Філіпінаў. Яны былі адабраныя з больш чым сотні заявак.

Беларусы занялі другія месцы ў абедзвюх катэгорыях – хабанерах і поліфаніі, атрымаўшы грашовыя прызы 5 тысячаў еўраў і 4 тысячы еўраў адпаведна.

Акрамя таго, настаўнік «Ранiцы» Віктар Масленікаў быў прызнаны на конкурсе найлепшым кіраўніком хору.

НА СЦЭНЕ 64-ГА МІЖНАРОДНАГА КОНКУРСУ ХАБАНЕРАЎ І ПОЛІФАНІІ
ФОТА: INFORMACIÓN

Першае ж месца ў дзвюх катэгорыях занялі прадстаўнікі Філіпінаў. Іх прэміі склалі 12 тысячаў еўраў і 10 тысячаў еўраў. Яны ж узялі прыз глядацкіх сімпатый – плюс 2 тысячы еўраў.

Міжнародны конкурс хабанераў і поліфаніі ў Торэв’есе пачалі праводзіць з 1955 года. Ён з'яўляецца адным з найстарэйшых і аўтарытэтных конкурсаў харавога спеву.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках