25 красавiка 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску з'явіўся новы мурал памерам з дзевяціпавярховы дом

2
Фотафакт: У Менску з'явіўся новы мурал памерам з дзевяціпавярховы дом
ФОТА: ONLINER.BY

Партызанскі раён стаў крышачку ярчэйшым.

У апошнія дні гішпанскі мастак Sabek працаваў над новым тварэннем - графіці на адным з дамоў на вуліцы Сталетава. Сёння мурал практычна скончаны. Почырк гішпанца застаўся нязменны: на менскім доме таксама з'явілася фрэска з выявай жывёлы, піша onliner.by.

Мурал з'явіўся ў межах арт-праекта Urban Myths, дзякуючы якому ў Менску ўжо ёсць нямала цікавых работ. Аўтары праекта запрашаюць замежных мастакоў, якія ствараюць работы ў залежнасці ад атрыманых уражанняў аб краіне: ніякіх эскізаў і падрыхтоўкі. У рамках Urban Myths у нас з'явілася «дзяўчынка ў вышыванцы», «Чалавек без імя» («Анёл смерці»), «Ярыла» і дзясяткі іншых работ.

Sabek працуе над сваім першым графіці ў Беларусі. У апісанні праекта мастака прэзентуюць так:

- Гэтага гішпанскага мастака лічаць выхадцам з самой пурытанскай галіны графіці-арту. У яго фрэсках вобразы ўяўнага свету пераплецены са складанай гульнёй фігур і сімвалаў, запазычаных у прыроды, - пішуць аўтары. - Sabek мяркуе, што жывёлы на яго фрэсках - гэта нашы вярхоўныя багі і хаўруснікі. Праз сюжэты з іх удзелам мастак перадае свае думкі і эмоцыі ад тых лакацый, куды яго заносіць нястрымнае жаданне пазнаваць свет. Бясконцы дыялог паміж альтэр-эга і знешнім светам - шлях Сабека.

Для стварэння малюнка на сайце mustact.by быў абвешчаны збор сродкаў. На гэты момант на графіці была сабраная прыкладна палова ўсёй сумы - блізу 3800 рублёў з 7400.

Гатовая праца павінна быць прэзентаваная ў найбліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках