20 красавiка 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 ліпеня гетман Павел Сапега вызваліў Менск ад акупантаў

12
3 ліпеня гетман Павел Сапега вызваліў Менск ад акупантаў

358 гадоў таму беларускія войскі прымусілі маскавітаў адступіць.

У 1660 годзе адбылася яшчэ адна славутая бітва, у якой беларускія войскі распляжылі маскоўскую армію - што зробіш: менавіта Расея была асноўным супраціўнікам у шматвяковай гісторыі нашай дзяржавы. У чэрвені 1660 года аб'яднаныя беларуска-літоўскае і польскае войскі пад кіраўніцтвам гетманаў Яна Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага каля невялікай вёсачкі Палонкі здабылі вялікую перамогу над утрая большым войскам маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага ў вайне Расеі і Рэчы Паспалітай 1654 - 1667 гадоў.

Бліскуча спланаваны папераджальны ўдар польска-літоўскіх войскаў сарваў план наступу на Варшаву. Параза маскоўскіх войскаў пацягнула за сабой канчатковае адпадзенне заходняй паловы Вялікага княства Літоўскага ад царскай улады і на нейкі час змяніла прапорцыю сіл.

Характэрна, што сёння месца разгрому расейскіх войскаў актыўна выкарыстоўваецца для беларуска-расейскіх вайсковых манеўраў. Вёсачка Палонка размешчаная толькі за 6 км ад Абуз-Лясноўскага агульнавайсковага палігона, які апошнія гады часцяком ужываецца для супольных аператыўна-стратэгічных вучэнняў Беларусі і Расеі.

3 ліпеня беларускія войскі ўвайшлі ў Менск.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках