20 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Талін стаў лідарам у Еўразвязе ў электронных паслугах

1
Талін стаў лідарам у Еўразвязе ў электронных паслугах

Эстонія славіцца сваімі онлайн-паслугамі.

Талін апынуўся сталіцай ЕЗ з самымі развітымі электроннымі паслугамі, згодна са складзеным ААН рэйтынгам. У сусветным заліку сталіца Эстоніі падзяліла другі радок з Кейптаўнам, а першае месца сярод 40 мегаполісаў рэйтынгу заняла Масква. У топ-5 апынуліся таксама Лондан і Парыж, паведамляе «Европульс».

Эксперты ААН ацэньвалі сайты гарадскіх электронных паслуг. Сярод крытэраў – хуткасць загрузкі, зручнасць навігацыі, сумяшчальнасць з браўзарамі і кантэнт. Таксама бралася пад увагу, ці ёсць версія на замежнай мове.

Эстонія славіцца сваімі онлайн-паслугамі. Дзякуючы магчымасці плаціць падаткі, галасаваць і кіраваць бізнэсам праз інтэрнэт эстонцы эканомяць прыкладна 5 працоўных дзён за год, паводле словаў амбасадара Эстоніі ў Расеі Арты Хілпуса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках