23 красавiка 2024, aўторак, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Крамянёвая даліна пакінула Расею без тэхналогій

4
Reuters: Крамянёвая даліна пакінула Расею без тэхналогій

Разарваныя кантракты нават з тымі фірмамі, якія яшчэ не паспелі патрапіць пад санкцыі.

Праз санкцыйны рэжым дзве фірмы з Крамянёвай даліны спынілі продаж шэрагу электронных кампанентаў расейскім кліентам, нягледзячы на тое, што тыя не ўваходзяць у "чорны спіс" ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы і дакументы, якія апынуліся ў яго карыстанні. Гэты факт паказвае, што санкцыйная палітыка Амерыкі пачала наўпрост уплываць на расейска-амерыканскае тэхналагічнае супрацоўніцтва, паказвае агенцтва.

Адзначаецца, што сектар тэхналогій трапіў пад пільны нагляд Вашынгтона, паколькі гаворка ідзе пра перадачу Маскве тавараў "падвойнага прызначэння", якія Расея магла б выкарыстоўваць пры распрацоўцы ўзбраенняў.

У адным выпадку фірма Broadcom, якая базуецца ў каліфарнійскім Сан-Хасэ, адмовіла расейскаму вытворцу тэлекамунікацыйнага абсталявання "Булат" у пастаўках мікрапрацэсараў. Пра гэта агенцтву Reuters апавёў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства гандлю Расеі. У лісце ад лістапада 2017 года Еўрапейскі дыстрыб'ютар Broadcom патлумачыў пастанову кампаніі "абмежаваннямі на экспарт", уведзенымі супраць Расеі. Пастаўкі сарваліся і сёлета – перамовы ў адпаведным пытанні праваліліся, паведаміў чыноўнік.

У іншым выпадку кампанія Xilinx, якая знаходзіцца ў Сан-Хасэ і вырабляе прылады для стварэння мікрасхемаў, заблакавала экспарт сваёй прадукцыі ў Расею. Пра гэта заявіў Рэнат Юсупаў, віцэ-прэзідэнт Kraftway, расейскай кампаніі, якая распрацоўвае апаратныя сродкі сувязі з выкарыстаннем імпартных кампанентаў. Гэты факт пацвердзілі агенцтву два расейскія бізнэсмэны на ўмовах ананімнасці.

Хоць ні "Булат", ні Kraftway не знаходзяцца пад санкцыямі, амерыканскія высокатэхналагічныя фірмы ўсё ж асцерагаюцца рызыкаў таго, што іх тавары могуць патрапіць альбо да расейскіх кампаній з "чорнага спісу" ЗША, альбо да тых, якія пастановяць выкарыстоўваць амерыканскую прадукцыю ў абароннай сферы, растлумачыў агенцтву выканальны дырэктар адной расейскай імпартнай кампаніі. Паводле ягоных словаў, гаворка ідзе пра "кумулятыўны эфект" санкцый, калі амерыканскія кампаніі ў прынцыпе асцерагаюцца прадаваць у Расею любую тэхнічна складаную прадукцыю, нават калі іх наўпросты контрагент не падпадае пад санкцыйны рэжым.

"Булат" часткова належыць кампаніі "Растэх", у маштабны бізнэс якой уваходзіць у тым ліку збройны канцэрн "Калашнікаў", нагадвае Reuters.

Агенцтва нагадвае, што шматлікія пакеты амерыканскіх санкцый пачалі ўводзіцца супраць Масквы з 2014 года – пасля анэксіі Крыма. Другая хваля штрафных захадаў, адзначае Reuters, адбылася ў адказ на ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары, яе ваенную інтэрвенцыю ў Сірыі, а таксама кібератакі крамлёўскіх службаў на заходнюю інфраструктуру. У верасні 2016 года Мінфін ЗША дадаў у "чорны спіс" 11 расейскіх фірмаў, якія займаюцца мікраэлектронікай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках