23 красавiка 2024, aўторак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўтамат» або «механіка»: беларускіх кіроўцаў паставілі перад выбарам

11
«Аўтамат» або «механіка»: беларускіх кіроўцаў паставілі перад выбарам

Як цяпер лепш здаваць на правы?

У Беларусі плануюць дазволіць навучацца і здаваць экзамены на аўтамабілі з аўтаматычнай трансмісіяй. Адпаведная пазнака будзе ў правах кіроўцы. І кіроўца, які здаваў іспыты ў ДАІ з аўтаматычнай скрынкай пераключэння перадачаў (АСПП), не зможа ездзіць на аўто з механічнай трансмісіяй. «У мяне адзін аўтамабіль на “механіцы”, а другі на “аўтамаце”. Як здаваць? Езджу, чаргую розныя», – пытаецца ў каментары да публікацыі MYfin.by чытач.

Паводле вынікаў абмеркавання змяненняў і дапаўненняў, якія могуць быць унесеныя ў закон аб дарожным руху, Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі паведамляла ў чэрвені, што грамадскасць падтрымала прапанову даць магчымасць здаваць іспыты на правы на аўтамабілях з аўтаматычнай трансмісіяй.

Гэтае змяненне прадугледжваецца ў праекце закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху”». Калі яго ўзаконяць, то кіроўцы, якія атрымалі права з пазнакай пра дазвол на кіраванне толькі з АСПП, не будуць мець права кіраваць машынай з «механікай».

Тыя ж, хто здае на аўто з механічнай скрынкай пераключэння перадачаў, могуць садзіцца за руль аўтамабіляў і з АКПП, і з МКПП. Гэтае правіла дзейнічае і цяпер.

На якім аўто лепш здаваць экзамен і якія правы атрымліваць?

Гэта вам пастанаўляць, з улікам сваіх абставінаў і перспектываў выкарыстання аўтамабіля – толькі пэўнага віду ці розных машынаў.

Проста трэба мець на ўвазе, што, хоць навучанне на аўтамабілі з механічнай скрынкай і складанейшае, але вы ў гэтым выпадку атрымліваеце, можна сказаць, універсальнае пасведчанне кіроўцы, з якім можна ездзіць і з «механікай», і з «аўтаматам».

З іншага боку, калі вы збіраецеся ездзіць толькі на «аўтамаце», то ці варта марнаваць дадатковыя намаганні, каб асвоіць «механіку», калі гэтыя навыкі вам у будучыні не спатрэбяцца? І нават калі спатрэбяцца – заўсёды ёсць магчымасць потым пераздаць на правы з «механікай».

Многія кіроўцы мяркуюць, што АСПП зручнейшая і бяспечнейшая, калі аўто пераважна выкарыстоўваецца ў гарадскім руху. Пры вялікай колькасці перабудоваў, святлафораў, пешаходаў на пераходах і шчыльнай плыні машынаў, у якой цяжка вытрымліваць дыстанцыю, з АСПП прасцей, асабліва неспрактыкаваным кіроўцам, кажуць прафесіяналы. Ім не трэба надаваць дадатковую ўвагу пераключэнню перадачаў і яны могуць лепш засяродзіцца на самім руху.

Так што вы можаце выбіраць падыходны варыянт, тым больш, што час яшчэ ёсць, да зацвярджэння зменаў.

Яшчэ адзін важны момант звязаны са штрафамі. Паколькі пасведчанне кіроўцы з пазнакай пра права кіраваць машынай толькі з АСПП не дасць вам права на кіраванне «механікай», то паездка за рулём з МСПП будзе парушэннем і пагражае немалымі штрафамі. Такая паездка будзе расцэненая як кіраванне без правоў кіравання аўтамабілем.

Як будзе выглядаць пасведчанне на кіраванне з АСПП?

Для прыкладу можна паглядзець, як выглядае расейскае пасведчанне кіроўцы з пазнакай пра права на кіраванне з аўтаматычнай трансмісіяй.

Хутчэй за ўсё, аналагічную пазнаку таксама будуць уносіць на адваротным баку і ў беларускіх правах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках