29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, калі людзі стануць несмяротнымі

9
Навукоўцы высветлілі, калі людзі стануць несмяротнымі

Гэта здарыцца яшчэ пры жыцці людзей, якія цяпер у росквіце сілаў.

Футуролаг Ен Пірсан расказаў, што ў блізкай будучыні спецыялісты навучацца «пераносіць» розум чалавека пасля ягонай смерці ў машыну. Стварыць падобную тэхналогію дапамогуць нейрасеткі, піша выданне orthodox.od.ua.

Выданне TimeGuide праінфармавала, што навукоўцы-футуролагі высветлілі, калі людзі стануць несмяротнымі. Эксперт Ен Пірсан расказаў, што гэта стане магчымым дзякуючы развіццю тэхналогій нейрасетак. Штучны інтэлект дазволіць навукоўцам знайсці спосаб «пераносу» розуму чалавека пасля ягонай смерці ў машыну – цела рабатызаванай прылады. Пры гэтым, адзначыў футуролаг, спецыялісты могуць сутыкнуцца з некаторымі праблемамі ў гэтым пытанні.

«Падводным каменем» можа стаць тое, што занадта развітыя нейрасеткі паспрабуюць «захапіць» розум чалавека, бо дзве «сістэмы кіравання» ў адной лічбавай прасторы «ўжываюцца» рэдка. Але Ен Пірс ужо знайшоў развязанне гэтай праблемы: навукоўцам трэба будзе стварыць штучны інтэлект, няздатны кантраляваць розум чалавека. На думку футуролага, гэта здарыцца ўжо праз 32 гады.

Варта адзначыць, што раней футуролаг Ен Пірсан выступіў за хуткі пачатак полавых кантактаў паміж чалавекам і робатам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках