20 красавiка 2024, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом Уладзіміра Караткевіча выставілі на продаж

2
Дом Уладзіміра Караткевіча выставілі на продаж
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

У гэтым доме вырас знакаміты пісьменнік і жылі ягоныя бацькі.

Пасля вайны сям'я знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пераехала ў Воршу на вуліцу з не менш цікавай гісторыяй, яе назва змянялася вельмі часта: да вайны вул. Ігнатоўскага, падчас вайны вуліца насіла нямецкую назву, пасля - вуліца Варашылава, потым вуліца Касманаўтаў, а цяпер вуліца Караткевіча. Сам будынак знаходзіцца насупраць радзільні, піша orsha.eu.

Менавіта тут пісьменнік напісаў адзін з сваіх галоўных раманаў «Дзікае паляванне караля Стаха». Менавіта ў гэты дом прыязджалі ягоныя сябры, сярод якіх быў Рыгор Барадулін.

Пасля таго, як Уладзімір Сямёнавіч пераехаў у Менск, у доме засталіся жыць ягоныя бацькі, пасля таго як іх не стала - жыла ягоная пляменніца з мужам. Але вось не стала і іх.

Правёўшы невялікае журналісцкае расследаванне атрымалася выявіць некалькі цікавых фактаў: цяперашняя гаспадыня дома жыве ў Адэсе і з'яўляецца траюраднай пляменніцай Караткевіча; раней будынак здаваўся ў арэнду, цяпер яго выстаўляюць на продаж.

Дом не з'яўляецца гістарычна культурнай каштоўнасцю і не ахоўваецца дзяржавай. У менскім музеі Караткевіча знаходзяцца рэчы, перададзеныя ў дар цяперашняй гаспадыняй аршанскага дома пісьменніка. Адным з пунктаў продажу, хутчэй за ўсё, будзе з'яўляцца захаванасць дома як культурнай каштоўнасці; на сёенне фінансаванне музея не дазваляе выкупіць будынак і зрабіць з яго музей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках