24 красавiка 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гурт Re1ikt стане хэдлайнерам фестывалю ў Польшчы

1
Беларускі гурт Re1ikt стане хэдлайнерам фестывалю ў Польшчы

Фестываль Rockowisko Hajnowka пройдзе ў Польшчы 28 ліпеня.

Сярод хэдлайнераў 10-га юбілейнага фэсту – беларускі world rock гурт Re1ikt. Сёлета разам з Re1ikt на фэсце выступяць вядомыя польскія гурты Cochise, De Łindows, Materia, Farben Lehre ды іншыя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Фестываль Rockowisko праводзіцца ў парку ў цэнтры мястэчка Гайнаўка з 2008 года. Яго арганізуюць дзеячы з мясцовага Музея і асяродку беларускай культуры, каб узнавіць музычную рок-атмасферу мястэчка ў 80-90-я гады.

Акрамя канцэртнай праграмы на Rockowisko Hajnowka традыцыйна адбываецца музычны конкурс сярод маладых рок-гуртоў. Але сёлета на юбілейным фэсце конкурснай часткі не будзе.

Дарэчы, гурт Re1ikt паставіў рэкорд фестывалю па ўзнагародах у конкурснай праграме ў 2013 годзе, атрымаўшы Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый. Галоўны прыз уручаў асабіста мэр Гайнаўкі. А ў 2014 годзе Re1ikt ўжо выступіў на сцэне Rockowisko у якасці гасцей.

Наступны выступ гурта Re1ikt у Менску адбудзецца ў Карэтным дворыку (вул. Кірыла і Мефодзія, 8) падчас святкавання Дня горада 8 верасня. Пачатак: 20:30. Уваход на імпрэзу вольны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках