29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі аўтапрам усё больш мае патрэбы ў супрацоўніках з-за мяжы

2
Польскі аўтапрам усё больш мае патрэбы ў супрацоўніках з-за мяжы

Галіна дынамічна развіваецца.

Працоўныя мігранты з Украіны, якія пастанавілі прадоўжыць сваю кар'еру ў Польшчы, усё часцей выбіраюць польскую аўтамабільную прамысловасць. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Групы EWL, якая займаецца працаўладкаваннем іншаземцаў у Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваю чаргу польская аўтамабільная галіна, якая за апошнія гады дынамічна развіваецца, таксама зацікаўленая ў працаўладкаванні ўкраінцаў.

«Украіна – краіна з даўнімі традыцыямі ў галіне аўтамабілебудавання. Яшчэ 10 гадоў таму там выраблялася больш за 420 тыс. аўтамабіляў за год. Сёння ўкраінская аўтамабільная прамысловасць знаходзіцца ў глыбокім крызісе, а спецыялісты ў гэтай галіне страцілі магчымасць працаваць паводле сваёй спецыяльнасці», – гаворыцца ў дакладзе.

«Польскія аўтамабільныя фірмы шукаюць як недасведчаных супрацоўнікаў на вытворчыя вакансіі (аператараў вытворчасці, манцёраў, супрацоўнікаў аддзела кантролю якасці), так і высокакваліфікаваных спецыялістаў (кіраўнікоў зменаў, кіраўнікоў вытворчасці, тэхнікаў), а таксама інжынераў для цэнтраў навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх працаў», – заявіў кіраўнік Групы EWL Анджэй Коркус.

Згодна з апублікаваным дакладам, нават недасведчаны супрацоўнік з Украіны ў польскай аўтамабілебудаўнічай фірме можа зарабіць ад 2,5 да 3,5 тыс. злотых (ад 600 да 800 еўраў) за месяц. У той самы час сярэдні заробак у Польшчы складае блізу 3,5 тыс. злотых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках