29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будуць выглядаць сацыяльныя сеткі новага пакалення

17
Як будуць выглядаць сацыяльныя сеткі новага пакалення

Фантасты чарговы раз мелі рацыю.

Маладыя людзі ўважаюць Facebook за безнадзейна састарэлы і пакрысе сыходзяць на новыя платформы для стасункаў. Але нават самая модная сацыяльная сетка мае ўласцівасць надакучваць, і, каб не разгубіць карыстальнікаў, распрацоўнікі вымушаныя кожны раз прыдумляць штосьці новае. Куды сыходзіць моладзь, як змяняюцца сацыяльныя сеткі і што з імі адбудзецца ў будучыні, абмяркуем у артыкуле.

AdMe.ru паспрабаваў уявіць, у якім выглядзе сацыяльныя сеткі паўстануць ужо перад наступным пакаленнем і да якіх змен трэба рыхтавацца ўсім нам.

Відэачат

ФОТА: BLACK MIRROR/NETFLIX

Нягледзячы на тое, што Facebook застаецца самай папулярнай сацыяльнай сеткай (2,2 млрд актыўных карыстальнікаў), маладая аўдыторыя спяшаецца пакінуць гэтую платформу. І вось 4 прычыны, чаму пакаленню Z даспадобы «дочкі» Facebook — Instagram, Snapchat ды іншыя сацыяльныя сеткі.

У Facebook зарэгістравана занадта шмат знаёмых дарослых: бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі, суседзі і ўсе тыя, з кім дзіця не хацела б дзяліцца сваімі падлеткавымі таямніцамі (напрыклад, яны разумеюць, што калі хто з іхніх сяброў апублікуе фатаграфіі з вечарыны — дома чакае сур'ёзная размова).

Сам фармат Facebook уважаецца за састарэлы. Новае пакаленне цікавяць відэачат і дадаткі, якія могуць узаемадзейнічаць з рэчаіснасцю.

Facebook перастаў быць сацыяльнай сеткай у звыклым разуменні, усё больш ён становіцца парталам навін. Змянілася канцэпцыя: цяпер карыстальнікі даведваюцца навіны не пра сяброў, а пра тое, што цяпер папулярнае ў інтэрнэце.

Facebook не выклікаў залежнасці ў маладых людзей з той простай прычыны, што амаль ніхто не падтрымлівае сувязь з сябрамі праз гэтую сацыяльную сетку. Усе камунікацыі адбываюцца ў мэсэнджэрах або ў іншых праграмах.

Чаго чакаюць маладыя людзі ад сацыяльных сетак? Далейшае развіццё роднай мовы і магчымасць прысутнасці ў выглядзе галаграмы на ўсіх важных падзеях — на вечарынах, у выправах і ўсюды, дзе з якой-небудзь прычыны чалавек не можа быць сам. Асабліва гэта будзе карысна для тых, каго з сябрамі падзяляюць вялікія адлегласці. Ды і магчымасць усё рабіць лежачы на ложку вельмі павабная: нікуды хадзіць не трэба. А як паказала гульня Pokemon Go, якая імкліва набрала папулярнасць, але потым гэтак жа імкліва і страціла яе, люд хадзіць не любіць.

Віртуальная рэчаіснасць

ФОТА: BLACK MIRROR/NETFLIX

Што далей? Вядома, не абысціся без віртуальнай рэчаіснасці — магчымасці стварэння свайго персанажа і налады навакольнага свету. І Марк Цукербэрг ужо падумаў аб гэтым: у 2017 годзе ён прэзэнтаваў сваё новае дзецішча — Facebook Spaces. Кожны ўдзельніка такога VR-чату мае трохмерную выяву, якая перадае эмоцыі і жэстыкуляцыю карыстальніка. Задума Цукербэрга — зрабіць VR-акуляры неад'емнай часткай стасункаў у сацыяльных сетках, і, калі ў яго ўсё выйдзе, тады нас дакладна чакае зусім іншая эра камунікацый. Толькі ўявіце: Вы сядзіце дома, а Ваш аватар на канцэрце, пры гэтым Вы бачыце і чуеце выступ Вашага ўлюбёнага артыста, але для гэтага вам нават не спатрэбілася ўставаць з канапы.

Знаёмства

ФОТА: SIMONE/NEW LINE CINEMA/COURTESY EVERETT COLLECTION

Аплікацыі для знаёмстваў занялі сваю нішу і набралі аўдыторыю сярод маладых людзей. І кожны раз распрацоўнікі робяць усё, каб такія сэрвісы станавіліся больш дасканалымі: новыя алгарытмы пошуку і залучэння ідэальных партнёраў, збор дэмаграфічных звестак, магчымасць адгадваць жаданні кожнага чалавека і г. д.

У будучыні кожны, хто звык карыстацца такімі сэрвісамі, зможа набыць сімулятары дакрананняў і даслаць не паветраны пацалунак, а цалкам рэальны. Толькі б такія прылады не падтрымлівалі функцый у іншых праграмах, а то страшна ўявіць, што можа атрымацца, калі з'явіцца магчымасць даць кухталя чалавеку ў інтэрнэце, напрыклад, за дрэнны каментар.

Як бы ні развіваліся сэрвісы знаёмстваў, цалкам дакладна адно: усё стане прасцейшае. Магчыма, нават не трэба будзе шукаць ідэальнага партнёра, а можна будзе проста яго стварыць.

Стасункі пры дапамозе думак

ФОТА: SENSE8/NETFLIX

Марк Цукербэрг абяцае, што неўзабаве мы зможам гутарыць пры дапамозе свайго розуму. У будучыні мы станем друкаваць паведамленні сілай думкі, а менавіта 100 слоў за хвіліну, што ў 5 разоў больш, чым мы друкуем цяпер на смартфонах. Навукоўцы працуюць над тым, каб у людзей з'явілася магчымасць перадаваць інфармацыю з мозгу ў мозг. Мы навучымся «чуць праз скуру»: убудаваныя ў адзенне датчыкі будуць счытваць імпульсы, ператвараць іх у сігналы, якімі мы зможам абмяняцца з нашымі блізкімі без дадатковых прылад.

Мы прызвычаіліся дзяліцца фатаграфіямі адно з адным, а ў будучыні гэтак жа проста зможам падзяліцца думкамі. Уявіце: у розных канцах свету Вы маеце сяброў, і можна сабраць іх усіх ва ўласнай галаве для абмену ўражаннямі і разважаннямі.

Ужо цяпер навукоўцы кажуць, што, калі скончыцца месца для захоўвання лічбавых звестак, мы будзем выкарыстоўваць для гэтага ўласную ДНК. Так што ў будучыні фізічныя прылады адыдуць на другі план, і, магчыма, усе мы станем жывымі назапашвальнікамі інфармацыі: выхад у сеціва будзе ажыццяўляцца проста з мозгу, навучанне — адбывацца імгненна, а інфармацыя — перадавацца з аднаго толькі погляду.

А Вас палохае гэткая будучыня альбо Вам цікава на сабе выпрабаваць усе магчымасці тэхнічнага прагрэсу?

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках