29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта нам такая ўлада?

18
Навошта нам такая ўлада?
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «Наша Ніва»

Беларусы «галасуюць нагамі» і байкатуюць сучаснае рабства.

Фонд Walk Free Foundation апублікаваў свежы выпуск «Глабальнага індэкса рабства».

У антырэйтынгу Беларусь займае 20-е месца сярод 167 краінаў. Паводле звестак праваабаронцаў 103 тысячы чалавек, або 1% насельніцтва краіны, знаходзіцца ў паднявольным становішчы.

Як не стаць закладнікам сістэмы і забіць у сабе раба – сайт Charter97.org звярнуўся з гэтым пытаннем да актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», берасцейскага лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу Андрэю Шарэнды.

– Я мяркую, што лічба, якую агучылі праваабаронцы, не адлюстроўвае рэальнасці.

Думаю, што рабамі можна ўважаць усіх, хто працуе на дзяржаўнай працы, бо ў Беларусі дзейнічае кантрактная сістэма. Рабамі можна назваць дзясяткі тысячаў выпускнікоў ВНУ, якія вымушаныя працаваць паводле размеркавання за капейкі.

Добра ведаю сітуацыю ў сельскай мясцовасці, дзе людзі працуюць за жабрацкія заробкі з ранняга ранку і да позняга вечару. Гэта таксама пэўнага кшталту рабства. Шмат у каго няма магчымасці пераехаць у горад. Таму я вельмі крытычна стаўлюся да гэтай лічбы. Рабоў у Беларусі нашмат больш.

Калі ўлады не могуць забяспечыць сваім грамадзянам годнае жыццё, то навошта нам такая ўлада?

Беларусы пачалі ўжо шукаць працу за мяжой і «галасаваць нагамі» супраць палітыкі Лукашэнкі. Рынак Польшчы і Чэхіі адкрыты для нашых суайчыннікаў. Можна спакойна знайсці працу за годныя грошы. Таму самае лепшае выйсце з гэтай сітуацыі – проста байкатаваць рабскія варункі працы. Асабліва маладым спецыялістам. Бо размеркаванне – гэта змарнаваныя гады.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках