19 красавiка 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць аўтамабіляў, якія выдаткоўваюць мінімальную колькасць бензіну

5
Пяць аўтамабіляў, якія выдаткоўваюць мінімальную колькасць бензіну

Экспэрты SlashGear склалі рэйтынг негібрыдных аўтамабіляў гэтага года, якія выдаткоўваюць менш за ўсё бензіну.

Выдатак паліва ў некаторых з гэтых самаходаў дасягае не больш за 40 міль на галон (блізу 5,9 літра на 100 км), нават калі кіроўца любіць джгануць, піша nversia.ru.

Лідарам рэйтынгу сталася Toyota Yaris iA, распрацаваная на базе Mazda2. Пры гэтым аўтамабіль каштуе параўнальна няшмат - ад 16 тысяч даляраў. За гэты кошт уладальнік атрымае сучасныя тэхналогіі, у тым ліку сістэму папярэджання аб сутыкненні з аўтаматычным надзвычайным гамаваннем, а выдатак паліва складзе блізу 7,35 літра на 100 км у гарадскіх варунках і 5,9 літра - на шашы.

Другі радок заняў Hyundai Elentra Eco. Яго кошт пачынаецца ад 20 тысяч даляраў, ён мае вялікі салон, а ў камплектацыю ўваходзіць сістэма змены палосы руху, клімат-кантроль і падагрэў пярэдніх крэслаў. Аўтамабіль абсталяваны 1,4-літровым рухавіком магутнасцю 128 к.с. Выдатак паліва - таксама блізу 7,35 літра на 100 км у гарадскіх варунках і 5,9 літра - на шашы.

На трэцім месцы апынуўся адзін з самых даступных на сённяшні дзень хэтчбэкаў Honda Fit. Пад капотам у яго 4-цыліндравы рухавік аб'ёмам 1,5 літра, а кошт пачынаецца з 16,5 тысячы даляраў. Выдатак паліва ў горадзе складзе 7,13 літра на 100 км, на шашы - 5,9 літра.

Чацвёртую пазіцыю заняла Toyota Camry 2018 года, адзін з нешматлікіх сэданаў, у якіх выдатак паліва ў горадзе - блізу 8,1 літра на 100 км, на шашы - 5,74 літра. Аўтамабіль каштавацьме не менш як 26 тысяч даляраў.

На пятым месцы - Mitsubishi Mirage, даступны ў канфігурацыях хэтчбэка і сэдана. Пачатковы кошт аўтамабіля - 15 тысяч даляраў. І хоць ён не здольны разагнацца, як Golf GTI або Subaru Impreza, але ў яго лепшыя паказчыкі ў ашчаднасці выдатку паліва ў сваім класе: 6,72 літра на 100 км у гарадскіх варунках і 5,5 літра - на шашы. Аўтамабіль абсталяваны рухавіком 1,2 літра магутнасцю 78 к.с.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках