24 красавiка 2024, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў прапануе аддаць Газпрому ўнутрыбеларускія газавыя сеткі

31
Сурыкаў прапануе аддаць Газпрому ўнутрыбеларускія газавыя сеткі
Аляксандр Сурыкаў
ФОТА: BYMEDIA

Такую прапанову пасол РФ у Беларусі зрабіў, «каб знізіць кошт газу для спажыўцоў».

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў прапануе перадаць Газпрому ўнутрыбеларускія газавыя сеткі, каб знізіць кошт газу для канчатковага спажыўца, паведамляе interfax.by.

"Вось кажуць (у Менску - заўвага) - дайце кошт Смаленскай вобласці (газу - заўвага). Калі мясцовыя сеткі беларускія, якія займаюцца далейшым перапродажам газу пасля атрымання ад падраздзялення Газпрома, стануць часткай - арэнднай або нейкай часткай Газпрома (не канечне іх купляць), то тады гэты кошт скразны, газпромаўскі - без усялякіх выняткаў ", - заявіў Сурыкаў у эфіры тэлеканала "МІР".

"Гэта магчыма. Трэба будзе размаўляць", - адзначыў пасол, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне карэспандэнта ТК "МІР" аб магчымасці такой схемы.

Як паведамлялася, Беларусь ініцыюе правядзенне перамоў з Масквой аб зніжэнні кошту газу. Чарговы этап перамоў на ўзроўні віцэ-прэм'ераў, якія апякуюцца над пытаннямі энэргетыкі, можа адбыцца ў канцы гэтага года, паведаміў на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Козак.

У красавіку 2017 года Менск і Масква ўзгаднілі кошт паставак газу ў Беларусь на ўзроўні $ 129 за 1 тысячу куб.м у 2018 годзе і $ 127 за 1 тысячу куб.м у 2019 годзе. Газ пастаўляецца ў Беларусь у адпаведнасці з кантрактам паміж ПАТ "Газпром" і яго даччынай кампаніяй "Газпром трансгаз Беларусь".

Унутраны кошт газу ў Беларусі ўстанаўляе міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. З 1 студзеня 2018 году кошт газу для юрыдычных асоб складае ў эквіваленце $ 225 за 1 тысячу куб.м.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках