29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя аўтамабілі, з якімі ўладальнікі не хочуць расставацца

5
Названыя аўтамабілі, з якімі ўладальнікі не хочуць расставацца

Топ-5 самых даўгавечных аўтамабіляў.

Шмат якія аўтаўладальнікі сёння ўважаюць за лепшае перапрадаваць аўто пасля 3-5 гадоў эксплуатацыі, аднак з некаторымі мадэлямі іх гаспадары не спяшаюцца расставацца.

Экспэрты склалі рэйтынг мадэляў, якія служаць даўжэй за ўсіх, паведамляе mashyna.com.

Першае месца заняў пазадарожнік Toyota Land Cruiser. Зазвычай гэтая мадэль верай і праўдай служыць кіроўцам 11 гадоў. Дзякуючы надзейнасці і камфорту легендарны Land Cruiser не траціць папулярнасць і на другасным рынку.

Другое месца дасталася родстэру Porsche Boxster. У сярэднім гэтую мадэль прадаюць пасля 10 гадоў эксплуатацыі. Мадэль вядомая сваёй надзейнасцю. Адзіны мінус – надмерны кошт.

«Бронзу» мае Ford Explorer. Амэрыканскі пазадарожнік дзівіць трывалай рамнай канструкцыяй і надзейным рухавіком. Адзін уладальнік у сярэднім эксплуатуе мадэль 9 гадоў.

На чацвёртым месцы яшчэ адзін «амэрыканец» - Chevrolet Corvette. Нягледзячы на шэраг скаргаў на якасць, сярэдні тэрмін валодання гэтай мадэллю дасягае 9 гадоў.

Замыкае ТОП-5 самых даўгавечных аўто бізнэс-сэдан Toyota Avalon. Нягледзячы на тое, што мадэль не стала папулярнай у Японіі, яна здабыла прызнанне на рынку ЗША. Сэдан прадаецца ў ЗША з 1995 года, а сярэдні час валодання мадэллю складае 9 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках