4 траўня 2024, Субота, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусцішная аварыя на М1: пад Койданавам мікрааўтобус змятушыў легкавік

Вусцішная аварыя на М1: пад Койданавам мікрааўтобус змятушыў легкавік
ФОТА: SB.BY

Ёсць загінулыя.

У пятніцу ўдзень, 20 ліпеня, на пад'ездзе да Койданава на аўтадарозе М1 адбылася сур'ёзная аварыя, інфармуе kp.by.

ДТЗ здарылася на месцы скрыжавання «алімпійкі» і дарогі нацыянальнага прызначэння Р1. Напэўна, на магістралі сутыкнуліся адразу тры самаходы. Пакуль няясна, хто стаў вінаватым у аварыі, як мяркуецца, адзін з аўтамабіляў выехала на сустрэчную палосу.

У легкавіка быццам зрэзаны дах
ФОТА: SB.BY
Пакарабачаны мікрааўтобус ляжыць на даху
ФОТА: SB.BY

Абцяжарана рух, з трасы яшчэ не прыбралі скарабачаны легкавы «Фольксваген Пасат», у якога літаральна зрэзала дах, а побач ляжыць на даху знявечаны «Форд Транзіт», недалёка стаіць пашкоджаная фура. Вакол рассыпаныя буякі ды іншыя ягады, якія, відаць, перавозілі ў мікробусе, усё залітае пенай.

Усё абсыпанае дурніцамі, якія перавозіў мікробус, і залітае пажарнай пенай
ФОТА: SB.BY

На месцы аварыі працуюць ратавальнікі, інспектары ДАІ і лекары.

Медыкі рэанімавалі пацярпелага мужчыну на месцы аварыі
ФОТА: SB.BY

- Загінулых некалькі, медыкі нахінулі цела мужчыны, якога спрабавалі рэанімаваць, а ў салоне аўто сядзіць жанчына, якая не варушыцца і ўся ў крыві, мабыць, таксама мёртвая. Кіроўцу мікрааўтобуса экстранна шпіталізавалі, - распавялі відавочцы.

Адзін з самаходаў выехаў на сустрэчную палосу руху
ФОТА: SB.BY
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках