26 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абмяжоўвае пастаўкі свініны і мяса птушкі з Расеі

1
Беларусь абмяжоўвае пастаўкі свініны і мяса птушкі з Расеі

Абмежаванні ўведзеныя праз птушыны грып і свіную чуму.

Праз птушыны грып абмежаваныя пастаўкі птушкі з Смаленскай вобласці, а праз класічную чуму свіней - свініны з Маскоўскай вобласці, перадае «Белсат».

Міжнароднае эпізаатычнага бюро паведамляе, што на тэрыторыі Смаленскай вобласці зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 21 ліпеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Беларусь з гэтага рэгіёну шэрагу прадукцыі: птушак, іх мяса, яек, пёраў ды іншых прадуктаў.

Таксама дзеля выпадкаў захворвання на класічную чуму свіней у Маскоўскай вобласці прыпыняюцца пастаўкі ў Беларусь свіней ды іх мяса, заапаркавай і цыркавой жывёлы, якая ўспрымальныя да гэтай хваробы. Акрамя гэтага, скасаваныя раней выдадзеныя дазволы на ўвоз гэтых тавараў у Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках