4 траўня 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік транспартнай інспекцыі Менска браў хабар грашыма, каньяком і парфумай

6
Экс-кіраўнік транспартнай інспекцыі Менска браў хабар грашыма, каньяком і парфумай

У справе аб хабарніцтве таксама фігуруе экс-падпалкоўнік фінансавай міліцыі.

Экс-кіраўніка транспартнай інспекцыі Менска Леаніда Лемеша выкрылі ў хабарніцтве, паведамляе БелТА.

Амаль два гады, з ліпеня 2015 да 20 красавіка 2017 года, экс-кіраўнік інспекцыі фактычна прадаваў дазволы на праезд фургонаў за мяжой. Прымаў у асабістым кабінеце хабары ад 50 да 200 даляраў, але не грэбаваў «падарункамі» ў выглядзе добрага каньяку, мужчынскай парфумы ці іншых каштоўнасцяў. За хабарніцтва яго асудзілі на 4,5 года папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з забаронай на кіроўныя пасады на 5 гадоў.

Другім фігурантам гэтай справы быў Мікалай Жураўлёў, экс-начальнік 4-й управы Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Яго абвінавацілі ў падбухторванні да хабару, хаўрусніцтве і махлярстве. Фактычна ён упрошваў камерцыйныя арганізацыі даваць хабары Лемешу. Мікалая Жураўлёва таксама прызналі вінаватым, пазбавілі рангу падпалкоўніка фінансавай міліцыі і асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, на 5 гадоў пазбавіўшы права займаць пасады ў праваахоўных органах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках