Пад Гомелем апаганілі надмагільны помнік Міхалу Жызнеўскаму
25- 20.07.2018, 18:43
- 20,834
Вандалы замалявалі фарбай герб «Пагоня», а таксама дзяржаўны герб Украіны.
На могілках у вёсцы Знамя Працы Гомельскага раёна невядомыя апаганілі помнік беларускаму Герою Украіны Міхалу Жызнеўскаму, піша «Радыё Свабода».
Пра гэта паведаміла сястра Міхала Наталля Жызнеўская.
«Мне патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што помнік брату запэцканы фарбай», – кажа Наталля.
Яна паведаміла, што на помніку брата чырвонай аэразольнай фарбай зафарбаваныя беларускі гістарычны герб «Пагоня», а таксама дзяржаўны герб Украіны.
Наталля Жызнеўская разам з нарадам міліцыі паехала на могілкі вёскі Знамя Працы, дзе пахаваны Міхал, а таксама ягоныя бацькі, памерлыя сёлета.
Міхал Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяраў сутыкненняў удзельнікаў Еўрамайдана з міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 года, калі «Беркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей.