Пашынян: Я гатовы сустрэцца з Ільхамам Аліевым
1- 20.07.2018, 16:42
- 9,726
Прэм'ер Арменіі заявіў пра гатоўнасць да ўрэгулявання карабахскага канфлікту.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў пра гатоўнасць да перамоваў у карабахскім урэгуляванні з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе Media.Az са спасылкай на Інтэрфакс.
«Мы гатовыя весці перамовы. Я гатовы да перамоваў з прэзідэнтам Азербайджана. Ёсць матэрыял для перамоваў. Сустрэчы і перамовы вельмі карысныя. Без атмасферы даверу немагчыма развязаць пытанне. Мы гатовыя прыкласці намаганні, каб пытанне было развязанае», – сказаў Н. Пашынян на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.
«Неабходная атмасфера ўрэгулявання. Мы не робім крокаў, якія парушалі б гэтую атмасферу», – адзначыў прэм'ер Арменіі.
Нікол Пашынян таксама заявіў, што выключае магчымасць якога-небудзь развязання карабахскага пытання, «якое не будзе прымальнае для нашага народа».
«Без удзелу Карабаха канчатковае развязанне праблемы немагчыма. Гэта зафіксавана ва ўсіх працоўных дакументах», – адзначыў ён.