Лекары аб пацярпелых ва Украіне беларусах: Трое ў рэанімацыі, астатнія ў хірургіі
- 20.07.2018, 12:14
- 10,870
Дзяцей сярод пацярпелых няма.
Пасажыры, якія пацярпелі ў аварыі ў Мікалаеўскай вобласці, цяпер знаходзяцца ў раённай лякарні мястэчка Крывога Возера. Агулам тут 12 беларусаў, паведамляе tut.by.
- Выклік паступіў уночы, людзей да нас прывозілі на «хуткіх дапамогах», - кажуць у шпіталі. - На працы быў дзяжурны доктар, таму астатніх узнялі на экстранны выклік.
Трагедыя адбылася пад 5 гадзін раніцы 20 ліпеня на трасе Кіеў - Адэса каля паселішча Крывога Возера. Мікрааўтобус «Адэса - Гомель» рэзнуўся ў цяжкавік, які, паводле папярэдніх звестак, стаяў з правага боку праезнай часткі праз няспраўнасць. Паводле звестак паліцыі, у ДТЗ загінула пяцёра чалавек, 12 пасажыраў накіраваныя ў медустанову.
У шпіталь пільна выклікалі траўматолага, «рэанімацыю», супрацоўнікаў лабараторыі.
- Да нас шпіталізавана 12 чалавек, - кажа Любоў Скрыпнічэнка, намесніца галоўнага лекара шпіталю. - Адзін з іх у цяжкім стане, астатнія ў стане сярэдняй цяжкасці. Трое хворых знаходзяцца ў рэанімацыі, астатнія ў хірургіі.
Са слоў лекаркі, пацыент у цяжкім стане - мужчына. У яго закрытая ЧМТ.
- Да нас выехалі кансультанты з Мікалаева, - кажуць далей у лякарні. - Цяпер ідзе нарада.
У шпіталі ўдакладнілі, што дзяцей сярод пацярпелых няма. Родзічы беларусаў з медыкамі пакуль не звязваліся.