Нацыянальная паліцыя Украіны: Высветленая асоба, прычынная да забойства Шарамета
1- 20.07.2018, 11:55
- 13,283
Украінскія аператыўнікі адпрацавалі больш за тры тысячы тэрабайтаў відэаматэрыялаў.
Следства ў справе Паўла Шарамета "высветліла асобу, якая можа быць прычынная да забойства журналіста, але пакуль яе не ідэнтыфікавала".
Пра гэта намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін заявіў падчас брыфінгу ў Адэсе 20 ліпеня, паведамляе obozrevatel.com.
"Гэта праўда. Шматлікія крытыкі кажуць, што няма станоўчых вынікаў. Ад імя крымінальнай паліцыі магу сказаць, што станоўчыя вынікі ёсць. Праведзеная работа ў пэўных кірунках. Сёння магу сказаць, што высветленая асоба, гэта значыць не канкрэтная асоба высветленая, а чалавек, якога можна ідэнтыфікаваць", - сказаў намеснік кіраўніка паліцыі.
Паводле ягоных слоў, аператыўнікі адпрацавалі больш за 3000 тэрабайтаў відэаматэрыялаў, якія былі забраныя падчас следча-аператыўных дзеянняў.
"У далейшым гэтая праца, якая была праведзеная, дасць нам магчымасць высветліць асобу чалавека, які быў на відэа падчас мінавання", - распавёў Аброськін.
Паліцыянт сказаў, што не можа расказаць больш, бо ён не мае для гэтага дазволу ад следчага і таму "ён не можа перайсці пэўную мяжу".