4 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Бумбокс даў канцэрт на мяжы з акупаваным Крымам

Гурт Бумбокс даў канцэрт на мяжы з акупаваным Крымам

Гадзінны канцэрт стаў акцыяй у падтрымку Алега Сянцова.

Акцыя ў падтрымку Алега Сянцова ды іншых палітвязняў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у Расеі, прайшла каля кантрольнага пункта «Каланчак» на адміністрацыйнай мяжы з акупаваным Крымам, піша «Цэнтр журналісцкіх расследаванняў».

Падчас акцыі гурт Бумбокс даў гадзінны канцэрт, падчас якога былі выкананыя песні на ўкраінскай і расейскай мовах. Таксама лідэр гурта Андрэй Хлыўнюк звярнуўся да акупацыйных улад Крыма і да ўлады РФ з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў.

Андрэй Хлыўнюк распавёў журналістам, што гэтая акцыя - супольны праект гурту і Беларускага свабоднага тэатра. Падчас акцыі таксама праводзіліся здымкі дакументальнага фільма пра яго. Паводле слоў артыста, мяркуецца, што гэты фільм будзе паказаны ў праграме некалькіх міжнародных кінафэстаў.

На канцэрце было блізу тысячы гледачоў - херсонцы, жыхары Каланчацкага і Чаплінскага раёнаў, а таксама людзі, што знарок прыехалі з Крыма.

Музыкі выкарыстоўвалі магутную гукаўзмацняльную апаратуру, таму напэўна іх чулі і жыхары размешчанага непадалёк ад пункта «Каланчак» крымскага горада Армянска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках