«Паўночная Вэнэцыя»: з'явіліся новыя кадры патопу ў Віцебску
3- 20.07.2018, 9:35
- 19,249
У горадзе «паплыло» ўсё: базары, вуліцы і нават «Карона».
Чытачы віцебскіх сацыяльных сетак публікуюць фатаграфіі патопу ў Віцебску.
Паплылі лодкі на Смаленскім базары.
І Полацкі базар не астаецца.
Як паведамляюць чытачы, патоп і ў «Кароне».
У 21-м стагоддзі ў шмат якіх еўрапейскіх гарадах ужо даўно развязалі праблемы з ападкамі і дажджамі, падобнымі да сённяшняга ў нас. Проста варта прызнаць, што нам і нашым уладам важней падсвятліць асфальт на вуліцы Леніна за 20000 $ ды прывезці Кіркорава. Нармальныя вадасцёкі, роварныя дарожкі ды іншыя элементарныя жыццёвыя рэчы нам проста чужыя, - піша адзін з каментатараў ў суполцы.
Плывуць і розныя раёны ў месце. Вось, напрыклад, ДБК.
А вось вуліца Берасценя.
«Бач ты! А то будуць яны нас сваімі берасцейска-менскімі патопамі палохаць! Мы таксама так можам!»- каментуюць у суполцы.
А вось і вуліца Леніна.
«Трымайся, родны горад!» - пішуць карыстальнікі сеткі.