28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зрабілі нечаканую выснову пра карысць піва

8
Навукоўцы зрабілі нечаканую выснову пра карысць піва

Амерыканскія спецыялісты распавялі, чаму людзям неабходна ўжываць гэты хмельны напой.

Навукоўцы зрабілі нечаканую выснову пра карысць піва. Як піша сайт orthodox.od.ua, экспэрты з Універсітэта штата Арэгон высветлілі, што піва здольнае абараніць арганізм ад многіх хвароб, у тым ліку ад цукровага дыябету. Карысныя ўласцівасці напою абумоўленыя наяўнасцю ў ім рэчывы пад назвай ксантагумол, які абараняе чалавечы арганізм ад хвароб, звязаных з ужываннем прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчаў. Ужыванне тлустай ежы прыводзіць да метабалічнага сіндрому, які характарызуецца падвышэннем узроўню цукру ў крыві, а таксама халестэрыну.

Навукоўцы правялі даследаванні на мышах. Грызунам давалі прадукты з вялікім утрыманнем тлушчаў, а ў ваду падлівалі піва. Выявілася, што ў паддоследных знізіўся ўзровень інсуліну, які мог справакаваць развіццё дыябету II тыпу. Акрамя таго, знізілася адчувальнасць да лептыну, які інфармуе мозг аб заканчэнні працэсу ежы.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што карысным піва можа быць толькі тады, калі ўжываць яго ў невялікай колькасці - некалькі сотняў грамаў на тыдзень. Станоўчага эфекту не будзе, калі выпіваць больш за гэтую дозу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках