20 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі вызначылі дзённую норму гародніны для чалавека

2
Дыетолагі вызначылі дзённую норму гародніны для чалавека

Фіксаваная норма дапаможа палепшыць працу арганізма.

Навукоўцы правялі экспэрымент з добраахвотнікамі і высветлілі: штодзённае ўжыванне гародніны не павінна быць ніжэйшым за пэўны ўзровень, піша ladyhealth.com.

Чалавек павінен з'ядаць фіксаваную дзённую норму гародніны, калі ён хоча палепшыць стан мікрабіёма кішэчніка і за кошт гэтага пазбегнуць рака і дыябету, - такая выснова экспэртаў.

Падчас экспэрыменту добраахвотнікі павінны былі пільнавацца дыеты, багатай на валокны, - гэта значыць, актыўна ўжываць раслінныя прадукты. Са слоў аднаго з аўтараў навуковага даследавання Дзмітрыя Аляксеева, нават нястрогае захаванне такога прынцыпу ў харчаванні ўжо праз два тыдні прывядзе да пазітыўных змен у паказчыках кішачнай мікрафлоры людзей.

Навукоўцы высветлілі, колькі менавіта гародніны павінен з'ядаць чалавек для паляпшэння кішачнай мікрабіёты. З іх словаў, ужываючы кожны дзень мінімум 30 грамаў харчовых валокнаў, якія змяшчаюцца ў гародніне, можна дамагчыся значнага аздараўлення арганізма і пакончыць з многімі праблемамі, звязанымі з дрэнным страваваннем.

Цяперлюдзі недаатрымліваюць неабходную норму мікраэлементаў і ўжываюць недастаткова гародніны, са шкадаваннем канстатавалі спецыялісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках