28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг патлумачыла, як есці бульбу, каб схуднець

Дыетолаг патлумачыла, як есці бульбу, каб схуднець

Карысней за ўсё есці маладую бульбу ў мундзірах.

Каларыйнасць маладых клубняў да 30% ніжэйшая, чым спелых, а карысных уласцівасцяў значна больш. Калі яе правільна гатаваць і есці, то на бульбе можна не толькі наесці вітамінаў, але і схуднець, піша дыетолаг і фітнэс-трэнер Таццяна Гадард для nv.ua.

Многія любяць бульбу, але тыя, хто сочыць за фігурай, ведаюць, што есці яе варта не часта. Сапраўды: гэты карняплод вельмі хутка страчвае карысныя ўласцівасці, і ўжо да восені-зімы ў ім не застаецца нічога каштоўнага. У выніку мы ямо пустыя калорыі ў выглядзе крухмалу, што, фактычна, – цукар. Вітамінаў у такой бульбе практычна няма, і неўзабаве зноў хочацца есці. Адсюль пераяданне і лішняя вага.

А вось маладая бульба – карысны дыетычны прадукт. У ёй да 80% вады, у адрозненне ад старой, мала простых цукроў і крухмалу, затое шмат карысных для стрававання, арганічных кіслот і клятчаткі, вітамінаў і мінералаў. Як і ва ўсёй гародніне, у маладой бульбе ўтрымліваюцца біяфлаваноіды – магутныя антыаксіданты, якія падаўжаюць маладосць, зніжаюць рызыку анкалагічных захворванняў, умацоўваюць судзіны.

У маладых клубнях шмат калію, магнію і вітаміну C. Калій надзвычай карысны для сэрца, а яго ў ранняй бульбе сапраўды нямала. У адной бульбіне сярэдняга памеру больш калію, чым у банане, і гэта 20% дзённай нормы гэтага важнага мікраэлементу. Калій таксама дапамагае вывесці лішнюю вадкасць з арганізма, што асабліва актуальна пры схільнасці да азызласці, падвышанага ціску і праблемах з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

Магній з маладой бульбы карысны для касцей, нармалізуе ціск, рэгулюе ўзровень цукру ў крыві, дае прыліў энэргіі, лечыць ад мігрэні, супакойвае пры перадменструальным сіндроме. Акрамя таго, палягчае дыханне пры астме, умацоўвае зубную эмаль, прадухіляе адклады кальцыю, камянёў у жоўцевым пухіры і нырках.

Сто грамаў бульбы забяспечвае амаль палову дзённай нормы вітаміна С, неабходнага для нармальнай працы нервовай і эндакрыннай сістэм, засваення жалеза, тонусу сасудаў. Таксама вітамін С неабходны для сінтэзу калагену, нездарма яго называюць вітамінам маладосці. Гэта таксама абарона імуннай сістэмы, прафілактыка інсульту, інфаркту, дыябету. А яшчэ вітамін С зараджае энэргіяй і бадзёрасцю.

Ці рэальна схуднець на бульбе? Як паказвае практыка, цалкам. Праводзіліся экспэрыменты, удзельнікі якіх з'ядалі па 7-9 маладых вараных бульбін на дзень цягам некалькіх тыдняў. Па заканчэнні экспэрыменту яны не толькі не набралі лішняй вагі, але схуднелі. Пасля бульбы надыходзіла доўгае насычэнне і людзі менш елі. Плюс, дзякуючы калію, выводзілася лішняя вадкасць з арганізма.

Каларыйнасць маладой варанай бульбы даволі невысокая: у залежнасці ад гатунку ад 60 да 75 ккал на 100 грам. Пры гэтым шмат вітамінаў, амінакіслот, важных макра - і мікраэлементаў, а значыць, можна насыціцца невялікі порцыяй. Паводле бялковай пажыўнасці маладую бульба параўнаем з вяршкамі і яйкамі: змяшчае такія неабходныя для арганізма пратэіны, як альбумін, глабулін, пептону.

Але для пахудання бульбу трэба спажываць правільна. Зразумела, смажыць яе нельга. Мала таго, што каларыйнасць з 70 кКал павысіцца да 300-400, у абсмажанай у фрыцюры бульбе ў выніку ўздзеяння алею на крухмал утвараюцца акрыламіды, а гэта небяспечныя канцэрагенныя рэчывы.

Найлепшы спосаб гатавання маладой бульбы — варэнне на ўмераным агні з закрытай накрыўкай у невялікай колькасці вады, не больш за палову ад аб'ёму клубняў. Класці яе трэба ў кіпячоную ваду — гэта захавае вітамін С. Карысней за ўсё есці маладую бульбу, зварыўшы ў мундзірах: непасрэдна пад ёй знаходзяцца ферменты, якія дазваляюць расшчапляць крухмал і цукар, якія змяшчаецца ў клубнях. Але праблема ў тым, што ў лупіне могуць утрымлівацца нітраты.

Вось некалькі антынітратных захадаў. Захоўвайце маладую бульбу ў лядоўні, бо пры нізкіх тэмпературах нітраты не ператворацца ў больш атрутныя рэчывы — нітрыты. Каб знізіць утрыманне нітратаў у маладой бульбе, дастаткова 30-40 хвілін перад гатаваннем патрымаць яе ў вадзе. Акрамя таго, падчас варэння бульбы амаль усе нітраты за першыя 30 хвілін пераходзяць у ваду. Яшчэ важная рэкамендацыя: ні ў якім разе не купляйце зялёную бульбу – у яе лупіне шмат атрутнага рэчыва саланіну.

Каб схуднець на звычайным меню, лепш не есці больш за 400 грамаў бульбы на дзень, прычым увечары яе лепш не ўжываць. Як бы тое ні было, у бульбе шмат вугляводаў і глікемічны індэкс праз утрыманне крухмалу вышэйшы за сярэдні. Лепш за ўсё спалучаць бульбу са свежымі салатамі, вялікай колькасцю зяленіва. А вось з мясам, яйкамі, таматамі, рыбай, птушкай і кісламалочнымі прадуктамі яна дрэнна засвойваецца і доўга ператраўліваецца.

Таксама на маладой бульбе можна праводзіць разгрузныя дні (напрыклад, два дні на тыдзень). Узяць 800 грамаў клубняў і падзяліць на тры прыёмы, так, каб апошні быў не пазней за 16:00. Бульбу можна зварыць або запекчы і есці з невялікай колькасцю аліўкавага алею, зяленівам, свежай гароднінай. Раніцай і ў якасці перакусаў і цягам дня можна ласавацца несалодкай садавінай. Вечарам — вялікая салата на нятлустым кефіры або натуральным ёгурце. І не забывайце піць – па 2-2,5 літра на дзень чыстай вады: і для добрага абмену рэчываў, і для таго, каб хутчэй выводзілася лішняя вадкасць з арганізма, а цела ў спякоту не перагравалася. Каб паскорыць працэс пахудання, трэба піць дзве шклянкі вады за 15-30 хвілін перад прыёмам ежы і праз паўтары гадзіны пасля ежы. Падчас ежы і цягам гадзіны пасля пажадана не піць.

Атрымлівайце асалоду ад сезону свежай гародніны і садавіны, жывіце смачна і з задавальненнем!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках