19 траўня 2024, Нядзеля, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Time надрукаваў на вокладцы новага нумара Пуцінатрампа

7
Фотафакт: Time надрукаваў на вокладцы новага нумара Пуцінатрампа
УЛАДЗІМІР ПУЦІН І ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: EVAN VUCCI/AP

Амерыканскі часопіс змясціў на вокладку сумешчаныя твары Пуціна і Трампа.

Амерыканскі часопіс Time змясціў на вокладку свайго новага нумара малюнак, на якім твары Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна сумешчаныя разам. Аўтар вокладкі - Нэнсі Бурсан - заявіла, што натхнілася перамовамі прэзідэнтаў ЗША і Расеі ў Хельсінкі. Мастачка назвала мэтай сваёй працы паказаць падабенства лідараў дзвюх краін, паведамляе «Радио Свобода».

Новы нумар Time выйдзе ў друк 30 ліпеня. Яго галоўны артыкул атрымаў назву «Трамп хацеў саміту з Пуціным. Ён атрымаў значна больш за тое, на што разлічваў». У ёй сцвярджаецца, што Трамп парушыў прысягу прэзідэнта ЗША, бо на перамовах у Хельсінкі не выказаў Пуціну папрок праз магчымае ўмяшанне Крамля ў амерыканскія выбары.

Перамовы Пуціна і Трампа прайшлі ў Хельсінкі 16 ліпеня. Прэзідэнты больш за дзве гадзіны размаўлялі толькі ў прысутнасці перакладчыкаў. На выніковай прэс-канферэнцыі Трамп заявіў, што ў пытанні аб умяшанні ў амерыканскія выбары давярае абодвум бакам - і амерыканскім спецслужбам, і Пуціну, які адмаўляе гэта ўмяшанне.

Пасля гэтага выказвання Трамп падпаў крытыцы і праз дзень заявіў, што прымае высновы выведкі ЗША аб умяшанні Крамля. У чацвер Трамп напісаў у Твітэры, што з нецярпеннем чакае новай сустрэчы з Пуціным. Ён таксама выказаў меркаванне, што перамовы ў Хельсінкі мелі «велізарны поспех для ўсіх, акрамя СМІ, што распаўсюджваюць хлуслівыя навіны».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках