20 траўня 2024, панядзелак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы занялі сёмае месца ў свеце ў спажыванні цукру

16
Беларусы занялі сёмае месца ў свеце ў спажыванні цукру

Паказчык спажывання ў нашай краіне складае 62 кілаграмы на чалавека за год.

Брытанская кампанія Protectivity, якая прадстаўляе паслугі страхавання, правяла даследаванне, жыхары якіх краін з'яўляюцца найбольш актыўнымі спажыўцамі цукру.

Пра гэта паведамляе foodingredientsfirst.com (пераклад - belmir.by).

Паводле звестак даследавання, Беларусь знаходзіцца ў гэтым рэйтынгу на сёмым месцы, і паказчык спажывання ў нашай краіне складае 62 кг на чалавека за год.

Уверсе гэтага топу - ААЭ з паказчыкам 214 кг.

Далей вышэй за Беларусь ідуць Джыбуці (193), Беліз (106), Бахрэйн (93), Маўрытанія (87) і Куба (68). Ледзь ніжэй за нашую краіну - Гаяна (60), Малайзія (57) і Ізраіль (56).

Менш за ўсё цукру, паводле звестак даследавання, спажываюць жыхары Паўночнай Карэі - 0,11 кг на чалавека за год.

За гэтай краінай ідуць Афганістан і Нігер (па 1), Дэмакратычная рэспубліка Конга, Чад і Парагвай (па 2), Гвінея-Бісаў, ЦАР, Бурундзі і Буркіна-Фасо (па 3).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках