19 траўня 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыехала праверка. Заходзіць начальнік і пытаецца, чаму гарэлку на сталы не паставілі»

14
«Прыехала праверка. Заходзіць начальнік і пытаецца, чаму гарэлку на сталы не паставілі»

Характэрная замалёўка з жыцця беларускай глыбінкі.

Гэтую гісторыю распавяла «Салідарнасці» працаўніца аднаго з дзяржпрадпрыемстваў Берасцейшчыны. Прадпрыемства размешчанае ўдалечыні ад райцэнтра, вялікія праверкі з раёна ці вобласці сюды практычна не зазіраюць.

Але вось патэлефанавалі з выканкама і сказалі рыхтавацца: едзе з інспекцыяй абласная вертыкаль.

- Звычайна ў такіх выпадках правяраючых вязуць пасля ўсяго ў рэстарацыю. Але ў нас сваёй няма, а ў райцэнтр ехаць далёка. Вызначылі ў сябе ў сталовай сталы накрыць, - распавядае жанчына. - нагатавалі хатніх пачастункаў, сталы накрылі. І раптам заспрачаліся - ставіць спіртное на стол ці не.

Адны кажуць, што ніводзін начальнік за стол не сядзе, калі чарку не наліць. Іншыя палохаюць, што ў працоўны час і на працоўным месцы піць нельга.

Так ні да чаго і не прыйшлі. Ніхто раней такіх праверак не бачыў, спытаць, што рабіць, было не ў кага.

Высокія госці прыехалі. Першым забягае ў сталовую нейкі суровы мужчына ў гарнітуры, аглядае стол, хмурыцца і пытаецца: «А чаму гарэлку на сталы не паставілі?»

Давялося нашаму бухгалтару, якая мацней за ўсіх крычала, што гарэлку нельга, ехаць на аўтамабілі па каньяк.

На гэтым застольныя прыгоды прымаючага боку не скончыліся. Пасля абеду ў аднаго з кантралёраў пацікавіліся, ці ўсім госці задаволеныя. Той сказаў, што ўсё было нядрэнна, вось толькі адзін недагляд - дранікаў з мясам на сталах не было.

- Спыталі ў яго, чаму менавіта дранікі з мясам. А той і кажа: «Дык іх Лукашэнка любіць, да ягонага прыезду іх заўсёды гатуюць. Вось і вертыкальшчыкі такую моду сабе ўзялі».

Накапаць парушэнняў можна ва ўсякай арганізацыі, упэўненая суразмоўца. Для таго і ладзяцца абеды з каньяком для гасцей, каб яны не моцна шукалі гэтыя самыя вушакі. Дрэнна, маўляў, калі правяраючы не п'е - хворы. Бо гарбатай з цукеркамі начальніку настрой моцна не падымеш.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках