20 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Геолагі далі афіцыйную назву нашаму веку

5
Геолагі далі афіцыйную назву нашаму веку

Міжнародная камісія стратыграфіі зацвердзіла найменне нашага веку.

Міжнародная камісія стратыграфіі зацвердзіла найменне прамежку часу, які пачаўся 4200 гадоў таму і доўжыцца да гэтага дня.

Новае падраздзяленне геалагічнай шкалы атрымала назву «мегхалайскі век». Пра гэта 18 ліпеня паведамляецца на сайце ўстановы. Для датавання гісторыі нашай планеты выкарыстоўваюцца геахраналагічная шкала. Яна абапіраецца на звесткі стратыграфіі, на чаргаванне слаёў горных пародаў. У геахраналогіі і стратыграфіі розныя, але ўзгодненыя наборы тэрмінаў, якія пазначаюць розныя групы часовых прамежкаў, паведамляе teletype.com.

Згодна з геахраналогіяй мы сёння жывем у фанеразойскім эоне, кайназойскай эры, чацвярцічным перыядзе (антрапагене), эпосе галацэну. Існуе больш дробнае дзяленне, чым эпоха – век, – але да нядаўняга часу галацэн не падзяляўся на вякі.

Новае афіцыйнае выданне стратыграфічнай шкалы дапоўнілася некалькімі новымі падраздзяленнямі. Напрыклад, галацэн падзялілі на грэнландскі (11 700 – 8 200 гадоў таму), паўночнагрыпіянскі (8 200 – 4 200 гадоў таму) і мегхалайскі век (пачынаючы з 4 200 гадоў таму).

Адлік цяперашняга веку вызначаны ў момант пачатку маштабнай засухі, якая доўжылася блізу двухсот гадоў і паўплывала на мноства цывілізацый на ўсёй Зямлі, у тым ліку на тэрыторыі сучасных Егіпта, Грэцыі, Сірыі і Палестыны, а таксама Месапатаміі, далінаў Інда і Янцзы.

Часавы адрэзак названы ў гонар індыйскага штата Мегхалая – менавіта там размешчаныя пячоры, праз нацечныя ўтварэнні ў якіх вызначаны час пачатку засухі.

Некаторая частка навуковай супольнасці паставілася да новай пастановы скептычна. Па-першае, сам тэрмін «мегхалайскі век» занадта малады – яго ўпершыню згадалі ўсяго шэсць гадоў таму, а само дзяленне ў сувязі з кліматычнай падзеяй можа не адлюстроўваць важнай падзеі ў гісторыі планеты ў цэлым.

Папярэдні век – паўночнагрыпіянскі – пачынаецца з рэзкага пахаладання клімату, што геолагі звязваюць з трапляннем у паўночную Атлантыку вялікіх аб'ёмаў прэснай вады з расталых леднікоў у Канадзе, у выніку чаго апынуліся парушаныя акіянічныя плыні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках