26 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Краіны АПЕК+ знізілі ўзровень захавання ўгоды ў чэрвені да 120%

Reuters: Краіны АПЕК+ знізілі ўзровень захавання ўгоды ў чэрвені да 120%

Гэтая пастанова павінна павялічыць прапанову нафты і стрымаць рост коштаў.

Узровень захавання ўгоды АПЕК+ пра абмежаванне нафтаздабычы знізіўся ў чэрвені 2018 года прыблізна да 120 адсоткаў у параўнанні са 147 адсоткамі ў траўні, сказалі ў сераду Reuters дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

У канцы чэрвеня краіны АПЕК і некалькі дзяржаваў, якія не ўваходзяць у картэль, дамовіліся, што паступова давядуць узровень захавання пагаднення да 100 адсоткаў.

Гэтая пастанова павінна павялічыць прапанову нафты і стрымаць рост коштаў, справакаваны перабоямі ў здабычы ў Венесуэле і Лівіі, якія і прывялі да таго, што быў дасягнуты рэкордны ўзровень захавання ўгоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках