26 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дапускаў сістэматычнае прыніжэнне гонару і годнасці»

5
«Дапускаў сістэматычнае прыніжэнне гонару і годнасці»

У Дзяржынскім раёне шарагоўца асудзілі за дзедаўшчыну.

Суд Дзяржынскага раёна вынес прысуд салдату тэрміновай службы, абвінавачанаму ў дзедаўшчыне. Яго прызналі вінаватым у гвалце і здзеку з калег, паведамляе tut.by.

Як вынікае з матэрыялаў справы, «абвінавачваны А., праходзячы тэрміновую вайсковую службу ў воінскім званні «шараговец», з'яўляючыся асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, дапускаў сістэматычнае прыніжэнне гонару і асабістай годнасці шарагоўца М., у тым ліку падчас заняткаў па падрыхтоўцы да спартовых спаборніцтваў, нанёс не менш за 3 удары баксёрскай пальчаткай па руцэ шарагоўцу М. праз яго адмову выконваць фізічныя практыкаванні».

Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд у законнае дзеянне не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, паведамляе прэс-служба Менскага абласнога суда.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках