27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Пачынаем татальны байкот бізнэсу Зайдэса

Павел Севярынец: Пачынаем татальны байкот бізнэсу Зайдэса
ФОТА: SVABODA.ORG

Абаронцы Курапатаў пераходзяць у актыўную фазу абароны ўрочышча.

Пра гэта заявіў «Радыё Рацыя» сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец на спецыяльнай прэс-канферэнцыі каля самой рэстарацыі «Паедзем паядзім», які пабудаваны побач з мемарыялам ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

- Байкот уласнікам поўны. Не супрацоўнічаць з імі. Мы будзем прасіць, каб ім не выдавалі візы. Каб іх аўто не пускалі далей беларускай мяжы. Будзе байкот наведвальнікаў, якія прыязджаюць сюды і тараняць аўтамабілямі шэрагі абаронцаў, якія адчуваюць асаблівае задавальненне ад наведвання «Паедзем паядзім». Мы будзем размяшчаць іх фатаграфіі і фатаграфіі іх аўто ў сацсетках і заклікаць проста не вітацца з імі, спыняць стасункі з такімі людзьмі, таму што тое, што яны робяць, гэта проста амаральныя паводзіны. Будзем заклікаць да байкоту фірмы, якія пастаўляюць прадукцыю ў «Паедзем паядзім».

Ужо перададзеныя звароты ў «Лідскае піва», «Мароз Прадукт» і іншыя, усяго пакуль у 4 фірмы. У чацвер пачнецца байкот яшчэ адной менскай рэстарацыі, якая належыць уладальніку «Паедзем паедзім» - «Гранд Кушавель». А ў пятніцу, 19 ліпеня, адбудзецца пасяджэнне штаба грамадскага байкоту рэстарацыі «Паедзем паядзім» і ўсіх датычных да яго асоб, - распавёў Павал Севярынец.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках