3 траўня 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі сказілі фразу Пуціна пра рэферэндум у Крыме

9
У Крамлі сказілі фразу Пуціна пра рэферэндум у Крыме

Прапагандысты «падкарэктавалі» прамову кіраўніка Крамля ў Хельсінкі.

Крэмль у стэнаграме прамовы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на саміце ў Хельсінкі змяніў скандальную цытату пра арганізацыю незаконнага рэферэндуму ў Крыме, паведамляе «Европейская правда».

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоў з Трампам Пуцін сказаў: «Мы ўважаем, што мы правялі рэферэндум у строгай адпаведнасці з міжнародным правам, cа статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Для нас, для РФ, гэтае пытанне закрытае. Усё».

У расшыфроўцы, апублікаванай прэс-службай Крамля, другое «мы» ў гэтым сказе прапушчанае. Гэта значыць Крэмль прыбраў згадку пра тое, што фактычна Расея была арганізатарам рэферэндуму.

Скрын з сайта Крамля
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках