4 траўня 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя ідэі для адпачынку ў Харватыі

5
Названыя найлепшыя ідэі для адпачынку ў Харватыі
Фота: pixabay.com

Адпачынак у гэтай краіне можа запомніцца надоўга.

Маляўнічая Харватыя прапануе турыстам шырокія найчыстыя пляжы Адрыятыкі ў асяроддзі хвой і скал, гасцінную кухню і лячэнне на мінеральных крыніцах, піша lemonade.style.

Хтосьці цешыцца цудоўнай экалогіяй краіны: найчыстым морам і пляжамі, дзе замест недарэчных пляжных парасонаў узвышаюцца хвоі, а прыбярэжныя воды празрыстыя на дзясяткі мэтраў. Хтосьці выбірае гаючую моц зямлі і вады - балазе, у Харватыі цэлых 20 мінеральных крыніц і адно радовішча ўнікальнай лекавай нафты.

Фота: pixabay.com

Сталіца Харватыі Заграб - найбуйнейшы горад у краіне, але паводле еўрапейскіх мерак даволі кампактны. У Заграбе, асабліва ў яго гістарычным цэнтры, выдатна захавалася сярэднявечная архітэктура. Там шмат прыгожых палацаў і базілік, зялёных паркаў і маленькіх кавярняў з верандамі. Даследаваць места лепш за ўсё пешшу, ба, па-першае, яно невялікі, а па-другое, праехаць па вузкіх вулках у цэнтры бывае даволі праблематычна.

Харватыя ўмоўна дзеліцца на тры курортныя зоны.

Паўвыспа Істрыя вядомая сваімі маляўнічымі відамі на Адрыятычнае мора, чыстай вадой і блізкім суседствам з Італіяй (толькі 3,5 гадзіны морам да Вэнэцыі - рэдакцыя). Пляжы на Істрыі не самыя зручныя: каменне і бетонныя платформы, але затое тут даволі халаднавата нават пасярод летняга сэзону.

Аматарам сярэднявечнай рамантыкі варта з'ездзіць у Ровінь, Пулу і на выспу Крк, для моладзі выдатна пасуе Медулін (адна з нешматлікіх мясцін у рэгіёне, дзе сустракаюцца пескавыя пляжы і можна заняцца дайвінгам - рэдакцыя). А тых, хто шукае спакойны адпачынак, чакае Лаўран, а ахвочым паправіць здароўе можна наведаць Апатыю.

Фота: pixabay.com

Сярэдняя Далмацыя пасуе для адпачынку з дзецьмі. Тут каменныя пляжы з зручным спадзістым уваходам у моры, а на беразе ёсць уся забаўляльная інфраструктура. Тучэпі і Бака-Вада ўважаюцца за найлепшыя курорты для сямейнага адпачынку. На выспе Брач таксама выдатнае ўзбярэжжа з каменнем, але гэтае месца даўно налюбавалі нудысты, так што гэтыя пляжы больш прыдатныя для дарослых.

Паўднёвая Далмацыя - гэта горы і выспы. Тут гадуюць вустрыц і вырабляюць самае знакамітае ў краіне віно "Дынгач". Каля Дуброўніка ёсць пескавыя пляжы, але збольшага бераг камяністы. Паводле версіі UNESCO Дуброўнік уваходзіць у тройку самых прыгожых гарадоў эпохі Рэнэсансу нароўні з Амстэрдамам і Вэнэцыяй.

Фота: pixabay.com

Каб адпачынак прынёс вам толькі станоўчыя эмоцыі, выконвайце правілы бяспекі. Не насіце з сабой вялікую суму гатоўкі і не дэманструйце пры вялікай колькасці люду дарагую тэхніку, каб лішні раз не спакушаць зладзюжак.

У Харватыі заўзята змагаюцца з няплатнікамі падаткаў, таму трэба браць чэк у краме кожны раз, нават калі купляеце марозіва ці бутэльку вады. Калі гэтага не зрабіць, вас могуць западозрыць у змове з гаспадаром гандлёвага пункту, які ўхіляецца ад падаткаў. За гэта таксама належыць штраф.

Таксама строга забаронена здабываць каралы - гэта пагражае не толькі штрафам, але і магчымым арыштам.

Пад забаронай і курэнне ў грамадскіх месцах, гэта датычыцца і пляжаў. Для курцоў каля ўваходаў на пляж стаяць адмысловыя скрыні, там можна паліць колькі хочаш.

Фота: pixabay.com

Падарожнічаючы, не забудзьцеся аб сябрах і родзічах - прывязіце прыемны сюрпрыз. Самы распаўсюджаны мясцовы сувенір - віно.

З традыцыйных народных вырабаў - прыгожыя карункі Далмацкіх выспаў, вышыўка ручной працы, драўляныя разьбяныя штучкі, вырабы з воўны і скуры, дываны, кераміка, нацыянальныя строі і габелены. Таксама можна набыць вырабы з каралаў, якія сустракаюцца тут на шмат якіх выспах.

Фота: pixabay.com

Пацешце сябе, паспытаўшы новыя для сябе стравы з нацыянальнай харвацкай кухні. Да прыкладу, далмацынскі або істынскі "пршут" - вяленае мяса, пашскі або лічскі, авечы сыр.

У Далмацыі, на выспах і ў Істрыі асноўныя стравы - рыба і морапрадукты, а таксама "паштыцада" - тушанае мяса і вараная бараніна. Іншыя папулярныя харвацкія прысмакі: "чабанац" - "пастушынае" рагу з розных тыпаў мяса, шчодра запраўленае папрыкай, "штруклі" - макарона з сырам, "паліцэ" - запечаная бульба з беконам.

На ўзбярэжжы канечне варта пакаштаваць дарагія стравы з труфелямі, істрыйскі суп "манэштра". На салодкае рэкамендуем паспытаць шакаладныя ласункі "баядэра" і "грыёт".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках