25 красавiка 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёнка свету вядзе сацыяльную сетку па-беларуску: Гэта патрыятычна

5
Чэмпіёнка свету вядзе сацыяльную сетку па-беларуску: Гэта патрыятычна
Карына Таранда
ФОТА: BEN HOSKINS/GETTY IMAGES

Карына Таранда выкарыстоўвае родную мову і ў штодзённым жыцці.

Дняхміу фінскім Тампэрэ адбыўся чэмпіянат свету ў лёгкай атлетыцы сярод юніёраў, піша nn.by.

У скачках у вышыню з нацыянальным рэкордам (1,92 мэтра) перамагла беларуска Карына Таранда.

Дзяўчына родам з Баранавічаў, ёй 19 гадоў. Яна вядзе свае сацыяльныя сеткі - Вконтакте ды Інстаграм - па-беларуску.

Можна і пачакаць, калі ёсць чаго чакаць✨

Публикация от karina taranda (@tarandakarina)

«У жыцці я стараюся карыстацца беларускай мовай. Мяркую, што весці сацыяльныя сеткі па-беларуску - гэта патрыятычна. На мяне падпісваюцца людзі з іншых краін, ім адразу ясна, што мы маем сваю мову. Бо сёй-той мяркуе, што тут расейская пануе, а сваёй мовы няма», - кажа дзяўчына.

Калі ў яе нарадзілася гэта разуменне?

«А заўсёды яно было. У Баранавічах я размаўляла па-беларуску, у бабулі... Гэта потым, калі пачала ездзіць у Менск, то ўжо больш па-расейску пачала. Але калі дадому прыязджаю, то збольшага размаўляю па-беларуску. А ў Менску калі пачынаеш, то людзі абарочваюцца. Нешта нязвыклае, дзіўнае для іх. Я з хлопцам сваім таксама размаўляю па-беларуску, калі ў гуморы. І з мамай - яна ў МНС працуе. Калі ўжо хтосьці ў госці прыходзіць і па-расейску гаворыць, то мы падладжваемся», - распавяла Карына.

«І з трэнерам на трэнінгах часам па-беларуску размаўляем, - запэўнівае чэмпіёнка свету. - Месца беларускай мовы ў краіне несправядліва мала. Я супраць такога. Можа здацца, што з такім падыходам яна цалкам знікне і праз 50 гадоў застанецца толькі ў кнігах. Не папулярызуецца, школы беларускай няма».

Дзяўчына таксама кажа, што плануе перш за ўсё рэалізавацца ў спорце, а ўжо потым - сям'я.

Шлях да мары✨ Толькі разам 🤝

Публикация от karina taranda (@tarandakarina)

«Я вучуся ў БДУФК на рэабілітолага. Відаць, калі са спортам закончу, то гэтым і буду займацца», - падагульніла Карына.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках