19 красавiка 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі здабылі «золата» на ЧЕ ў сучасным пяціборстве

Беларускі здабылі «золата» на ЧЕ ў сучасным пяціборстве

Спаборніцтвы ў эстафеце прайшлі ў напружанай барацьбе.

Беларускі Вольга Сілкіна ды Ірына Прасянцова здабылі залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы ў сучасным пяціборстве, які стартаваў 17 ліпеня ў Вугоршчыне, паведамляе «Прессбол».

Спаборніцтвы ў эстафеце прайшлі ў напружанай барацьбе. Перад заключным тыпам лазэрнай стралянінай і кросам (лазэр ран) прадстаўнікі шасці суполак прэтэндавалі на медалі. Усё вызначылася на чацвёртай агнявой мяжы. Лідарка расейка Кацярына Хураськіна правяла шмат часу на стрэльбішчы.

У выніку беларускі Вольга Сілкіна ды Ірына Просенцова зарабілі 1372 балы і толькі на адзін пункт выперадзілі Эйлід Прайс і Кэйт Коўлмэн-Лінігэн з Ірландыі (1371), якія занялі другое месца. Бронзавымі прызёрамі эстафеты сталі расейкі Святлана Лебедзева і Кацярына Хураськіна - 1371 бал, якія саступілі ірландкам на фінішы ў кросе.

У другі дзень турніру ў Сэкешфэхэрвары будуць размеркаваныя медалі ў мужчынскай эстафеце. Кантынентальны форум у Вугоршчыне працягнецца да 23 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках