3 траўня 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міністр абароны Януковіча атрымаў у Беларусі статус бежанца

16
Былы міністр абароны Януковіча атрымаў у Беларусі статус бежанца
МІХАІЛ ЕЖАЛЬ
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Міхаілу Ежалю пагражае турма.

Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Ежаль, які працаваў паслом Украіны ў Беларусі і якога ўкраінскія праваахоўныя органы абвінавачваюць ва злоўжыванні ўладай і службовым становішчам, жыве з сям'ёй у Менску і мае статус бежанца, паведамяле «Радыё Свабода».

Як вынікае з судовай пастановы, менавіта на гэтай падставе праваахоўныя органы Украіны атрымалі дазвол на выкарыстанне працэдуры спецыяльнага (завочнага) дасудовага расследавання ў дачыненні да Міхаіла Ежаля.

Прымаючы адпаведную пастанову, суд спаслаўся на даведку Галоўнай управы вайсковай контрвыведкі ад 16 траўня 2017 года аб тым, што Міхаілу Ежалю «ў Беларусі прадастаўлены статус бежанца, і паводле аператыўных звестак, ён жыве з сям'ёй у Менску, дзе арандуе кватэру».

Міхаіла Ежаля абвінавачваюць у неправамерным выкарыстанні цягам 2011-2012 гадоў амаль 43 мільёнаў грыўняў з дзяржаўнага бюджэту на аплату паслуг прыватных кампаній у харчаванні асабістага складу Узброеных сіл Украіны. На той момант гэта складалаблізу 5,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Апошні раз Міхаіл Ежаль прыязджаў ва Украіну ў жніўні 2014 года і на допыце не прызнаў сваю віну. У той жа час невядома, ці звярталіся ўлады Украіны да Беларусі з просьбай аб выдачы Міхаіла Ежаля.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках