4 траўня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Марадона прыляцеў у Берасце на самалёце з залатым рукамыйнікам

19
Фотафакт: Марадона прыляцеў у Берасце на самалёце з залатым рукамыйнікам
Фота: ТАСС

Кошт лётнай гадзіны такога самалёта - $6 тысяч.

У Берасце прыляцела зорка сусветнага футбола Дыега Марадона - учора пачаў дзейнічаць ягоны кантракт з клубам «Дынама Брэст», спецыяліст стаў старшынём праўлення берасцейскага клуба. Марадона прыляцеў на невялікім прыватным самалёце Hawker 800XP. Многія задаліся пытаннем - гэта асабісты самалёт Марадоны? Выданне kp.by высветліла падрабязнасці.

САЛОН САМАЛЁТА, НА ЯКІМ ПРЫЛЯЦЕЎ МАРАДОНА, АЗДОБЛЕНЫ ДРЭВАМ
ФОТА: CHARTERJETS.LT

Мець асабісты самалёт ва ўласнасці - гэта раскоша нават для заможных людзей. Таму бізнэсоўцы і зоркі спорту ці шоў-бізнэсу карыстаюцца паслугамі авіякампаній, якія займаюцца бізнэс-перавозкамі на невялікіх самалётах з vip-салонам.

Паслугамі такой авіякампаніі скарысталіся і арганізатары прылёту Марадоны ў Берасце. Самалёт Hawker 800XP, на якім прыляцела зорка футбола, эксплуатуе невялікая літоўская авіякампанія - усяго ў яе чатыры самалёты.

Vip-салон гэтага борта месціць восем пасажыраў. Унутры знаходзяцца пяць крэслаў і трохмесная канапа. Таксама ёсць два столікі, шафа для адзення і туалет. Салон самалёта аздоблены дрэвам.

Кошт лётнай гадзіны такога самалёта - $6.000. Кошт самага самалёта 1999 года выпуску (на такім прыляцеў Марадона) - паўтара мільёна даляраў.

САМАЛЁТ HAWKER 800XP, НА ЯКІМ ПРЫЛЯЦЕЛА ЗОРКА ФУТБОЛА, ЭКСПЛУАТУЕ НЕВЯЛІКАЯ ЛІТОЎСКАЯ АВІЯКАМПАНІЯ - УСЯГО Ў ЯЕ ЧАТЫРЫ САМАЛЁТЫ
ФОТА: CHARTERJETS.LT
УСЯРЭДЗІНЕ ЗНАХОДЗЯЦЦА ПЯЦЬ КРЭСЛАЎ І КАНАПА НА ТРЫ МЕСЦЫ
ФОТА: CHARTERJETS.LT
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках