4 траўня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве за «дзедаўшчыну» судзяць палкоўніка

11
У Барысаве за «дзедаўшчыну» судзяць палкоўніка

Падсудны віну прызнаў.

У Барысаве пачалі разглядаць справу палкоўніка Сяргея Гарадзінскага. Паводле версіі пракурора, Гарадзінскі не разгледзеў паведамленне аб траўме шарагоўца, не зарэгістраваў гэтую інфармацыю і не праінфармаваў начальства. Вайскоўца абвінавачваюць паводле ч.1 арт.455 КК - «Злоўжыванне ўладай, спалучанае з гвалтам». Гэта справа не звязаная са смерцю шарагоўца Аляксандра Коржыча, паведамляе tut.by.

Інцыдэнт адбыўся восенню 2016 года. Тады Сяргей Гарадзінскі быў камандзірам 60-га асобнага палка сувязі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Цяпер палкоўнік прадаўжае служыць у войску. Яго панізілі. Яму 48 гадоў, жыве ў Барысаве. Мае медаль прэзідэнта «За бездакорную службу» III ступені.

Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 9 на 10 лістапада 2016 года сяржант і двое шарагоўцаў перавярнулі ложак, дзе спаў шараговец М. Зваліўшыся, жаўнер стукнуўся аб рог тумбачкі, якую калегі адсунулі, вызваліўшы яму месца для падзення. У выніку М. атрымаў траўму галавы, якая належыць да лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

У тую ж ноч, прадоўжыў пракурор, дзяжурны папярэдзіў Гарадзінскага аб здарэнні. Палкоўнік даў указанне даставіць М. у Барысаўскую ЦРБ і не паведамляць пра ЧП начальству. У выніку аб здарэнні з шарагоўцам М. стала вядома супрацоўнікам контрвыведкі толькі ў студзені 2017 года.

- Жадаючы пазбегнуць негатыўных наступстваў праз нізкі ўзровень дысцыпліны ў частцы і магчымасці быць прыцягнутым да дысцыплінарнай адказнасці <...> за ўчыненне злачынства падначаленымі, а таксама каб надаць садзейнічанне Д., Ш. і К. у пазбяганні крымінальнай адказнасці <...>, Гарадзінскі не зарэгістраваў паведамленне аб учыненым злачынстве, не праінфармаваў старэйшага начальніка, службовае расследаванне не прызначыў, - заявіў пракурор.

Віну палкоўнік прызнаў.

- Цалкам раскайваюся ў зробленым, - паведаміў ён падчас судовага паседжання.

«Я ўжыў дысцыплінарнае спагнанне, думаў, інцыдэнт вычарпаны»

Здарэнне ў ноч з 9 на 10 лістапада і далей, Сяргей Гарадзінскі тлумачыць так. Аб НЗ дзяжурны далажыў яму блізу гадзіны ночы. На пытанне, як гэта адбылося, сказаў: дакладна не ведае. Першая версія была такой: шараговец М. хацеў паглядзець салют, падскочыў на ложку і траўмаваўся.

- Я паставіў задачу надаць М. медыцынскую дапамогу і далажыць мне, - успамінае абвінавачаны. - Дзяжурны паведаміў, што рану трэба зашываць, траўма не страшная. Галава не баліць. У прынцыпе ён (М. - Заўвага. TUT.BY) быў у нармальным стане. Я сказаў: вязіце, зашыйце.

- У якую медустанову? – удакладніў абвінаваўца.

- Не памятаю, - адказаў абвінавачаны.

Разабрацца з інцыдэнтам вызначылі ўранку. Са слоў Сяргея Гарадзінскага, М. запэўніваў, што стукнуўся сам, але палкоўнік усё ж наважыў праверыць ягоныя словы. У выніку кожны «працаваў па сваім кірунку». Напрыклад, камандзір падраздзялення апытваў падраздзяленне.

- Гэта было правядзенне праверкі? - удакладніла суддзя.

- Высвятленне абставінаў, - адказаў абвінавачаны.

Высветлілася наступнае: атрымаць траўму М. ўсё ж «дапамаглі». Са слоў Сяргея Гарадзінскага, вайскоўцы, якія скінулі калегу з ложка, самі прызналіся. «Зразумелі, што проста так гэта не застанецца».

- Падчас размовы з імі высветлілася, што яны наважылі пажартаваць. <...> М. казаў, што спаў, а прачнуўся толькі, калі атрымаў траўму, - апісвае здарэнне абвінавачаны. - <...> М. заявіў, што прэтэнзій (да калег) не мае, тым больш, яны паміж сабой у таварыскіх стасунках. М. прызнаваў, што гэта дзеянні па неасцярожнасці, па дзіцячай наіўнасці. <...> Трое гэтых вайскоўцаў характарызаваліся станоўча.

- І якую пастанову вы прынялі? - удакладніў дзяржабвінаваўца.

- Двум вайскоўцам было выстаўленае дысцыплінарнае спагнанне - па 10 дзён арышту, а трэцяга камандзір падраздзялення пакараў нарадам па-за чаргой.

Аб здарэнні паведамілі бацькам чацвярых жаўнераў. І запрасілі мам і татаў у частку на размову. Пры гэтым, кажа абвінавачаны, мама М. «прасіла не караць хлопцаў, не ламаць ім лёс».

- Гэта таксама паўплывала на прыняцце мной няправільнай пастановы.

Увосень 2017 года сяржанта і двух вайскоўцаў асудзілі. Адзін з іх, распавёў Сяргей Гарадзінскі, атрымаў 2 гады і тры месяцы, двое - па два гады.

Палкоўнік не адмаўляе, што сказаў дзяжурнаму да высвятлення абставін не паведамляць пра здарэнне начальству.

- Чаму потым не далажылі? - удакладніў дзяржабвінаваўца.

- Не магу сказаць. Прыняў няправільную пастанову. Я ужыў дысцыплінарнае спагнанне, думаў, інцыдэнт вычарпаны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках